Навіны

Лідзія Савік
Лідзія Сымонаўна Савік нарадзілася ў вёсцы Камуна Любанскага р-на Слуцкай акругі ў сялянскай сям'і. Бацькі Адам Васілевіч і Алена Піліпаўна Адзярыха, разам з Эмануілам Модзіным, Цімафеем Смірновым і інш., былі арганізатарамі камуны на Мар'інскім балоце над ракой Арэсай. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт, загінуў у 1941 г. пад Масквой. Камуну спалілі немцы, маці з двума дзецьмі, Лідай і Ірынай, знаходзілася ў партызанскім атрадзе «Камсамолец» брыгады імя Панамарэнкі, была сувязной, потым — у гаспадарчым узводзе. Пасля вайны жылі ў Любані. Потым, у сувязі з пераводам айчыма Сымона Шыкунова па працы і пераездам сям'і, жыла ў Барысаве, Заслаўі, Дзяржынску.

Лідзія Савік працавала піянерважатай у Вязанскай школе Дзяржынскага раёна (1954—1955), у Дзяржынскай школе № 1 (1955—1959), у 1959 годзе пераехала ў Мінск, працавала ў Мінскай школе № 62. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1962), Інстытут удасканалення настаўнікаў (1964), аспірантуру. Працавала ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Коласа АН БССР (1966—1978). У 1977 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблемах сучаснай беларускай літаратуры. 3 1978 – ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам, адначасова з 1982 года ў Беларускім універсітэце культуры. Выкладала ў ВНУ беларускую літаратуру, чытала спецкурсы пра творчасць рэпрэсіраваных і эмігранцкіх пісьменнікаў. 3 1992 г. — дацэнт Беларускага універсітэта культуры, чытае курс лекцый па сучаснай беларускай літаратуры. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў Беларусі (з 1992 года). Адна з арганізатараў Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Літаратурнай дзейнасцю Лідзія Сымонаўна займаецца з 1974 г. Дэбютавала ў друку артыкулам «Сучасная беларуская проза» (1974). Кірунак навуковай дзейнасці — праблемы развіцця беларускай літаратуры 20 ст. Атрымала дазвол на працу ў архівах КДБ, сабрала дакладныя звесткі пра лёс рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і празаікаў. Даследуе эмігранцкую беларускую літаратуру, збірала матэрыялы пра жыццё і дзейнасць вядомых беларусаў у Францыі, Германіі і ЗША.

Падрыхтавала кнігі рэпрэсаваных пісьменнікаў Я. Нёманскага «Творы» (1984), С. Баранавых «Новая дарога» (1989), Б. Мікуліча «Аповесць для сябе» (1993) і інш. Даследуе таксама эмігранцкую беларускую літаратуру. Апублікавала нарысы жыцця і творчасці Н. Арсенневай, М. Сяднёва, У. Дудзіцкага, Хв. Ільяшэвіча, У. Случанскага. Аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць сучасных аўтараў В. Быкава, Я. Брыля, І. Шамякіна, С. Грахоўскага, А. Марціновіча, А. Кудраўца, Я. Сіпакова, В. Карамазава, А. Жука, В. Іпатавай, М. Гіля, а таксама пайшоўшых з жыцця — І. Мележа, У. Караткевіча, А. Асіпенкі, Б. Сачанкі, Я. Скрыгана, Л. Геніюш.

Лідзія Савік – аўтарка манаграфій «Адчуванне часу», «Пад мірным небам Бацькаўшчыны», «Каб не астыла цяпло зямлі», сааўтар кніг «Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гадоў» (1985), «Сыны і пасынкі Беларусі» (1996), «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (2001), «Культура беларускага замежжа» і інш. Выдала кнігу «Космас беларуса: жыццяпіс Б. У. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта» пра Б. Кіта — акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Аўтар шэрагу даследаванняў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, напрыклад «Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа» (2001). Аўтар звыш 100 артыкулаў і рэцэнзій, 230 энцыклапедычных артыкулаў. Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1995).

Сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з 1992 года. Жыве ў Мінску.

Рада і Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» шчыра віншуюць выдатную даследчыцу Лідзію Сымонаўну Савік з юбілеем, зычаць ёй моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрага настрою і натхнення на новыя кнігі!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------