"Літаратурная Беларусь", №10, 2021 — ужо на нашым сайце!

БЫЛІ І БУДЗЕМ!

Паважаныя аматары беларускага мастацкага вольнага слова!

Да вашай увагі – электронны працяг «Літаратурнай Беларусі», чыя папяровая версія сёлета была забароненая разам са штотыднёвікам «Новы час».

У Беларусі, на жаль, ужо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб скарынаўскім спосабам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць…

Тым не менш – мы былі і будзем.

Жыве Беларусь! 

Рэдакцыя "Літаратурнай Беларусі"


У нумары:

ФОРУМ: юбілейныя развагі Васіля Жуковіча пра Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча

ДЫЯЛОГІ: «Рэцэпт напою багоў» – працяг гутарак Юрася Залоскі з Народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым

ПАЭЗІЯ: новыя вершы Фелікса Баторына і Змітрака Кузменкі

ШКОЛА: вершы маладых беларускіх паэтак і паэтаў

ЧЫТАЛЬНЯ: пачатак рамана-фэнтэзі Людмілы Хейдаравай «Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая»

КРЫТЫКА: развагі Марыны Шэпелевіч пра кнігу паэзіі Анатоля Брусевіча «Крылы» і анонс чарговага альманаха  «Жырандоля»

СВЕТ: сусветныя літаратурныя навіны месяца


Спампаваць нумар цалкам (4 Мб)









Ул. інф.