"Літаратурная Беларусь" — 150 нумароў разам з чытачом!

Выйшаў 150-ты нумар нашага штомесячнага літаратурнага выдання. Віншуем усіх нашых чытачоў і падпісчыкаў!


  Змест юбілейнага нумару:

- навіны сучаснага літаратурна-грамадскага жыцця Беларусі;

- згадкі Леаніда Левановіча пра Алеся Пісьмянкова;

- эсэ Адама Глобуса пра мовазнаўцу Фёдара Янкоўскага;

- новыя вершы Валянціны Аксак Юркі Голуба і Насты Кудасавай;

- «Беларусь у 1812 годзе» — старонкі другой часткі кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя» Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава;

- «Бруклінскі мост»: проза Уладзіміра Сіўчыкава;

- артыкул Сяргея Чыгрына пра беларускага грамадска-культурнага дзеяча і публіцыста Пятра Ластаўку і публікацыя яго тэксту;

- агляд новых беларускіх кніжных выданняў;

- навіны літаратурнага замежжа.


СПАМПАВАЦЬ НУМАР (PDF)


Падпісвайцеся на газету "Новы Час" і атрымлівайце бясплатны літаратурны штомесячнік "Літаратурную Беларусь" ў дадатак!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"