"Літаратурная Беларусь", №8-9, 2021 — ужо на нашым сайце


Стаў даступны электронны варыянт здвоенага выпуску "Літаратурнай Беларусі" за жнівень-верасень 2021 года, нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час". На гэтым, разам з газетай "Новы Час", прыпыняецца выхад папяровай версіі "Літаратурнай Беларусі".

У нумары:

ПАЭЗІЯ: вершы Народнага паэта Беларусі Ніла ГІЛЕВІЧА

ГУТАРКА: …і адно з апошніх інтэрв’ю з ім

ПРОЗА: невядомае апавяданне Васіля БЫКАВА «Жалезны камандзір»

ПРОЗА: апавяданні Уладзіміра НЯКЛЯЕВА

ПАЭЗІЯ: «Небавы сны» Рыгора БАРАДУЛІНА

ПРОЗА: «Канец чырвонага чалавека» Святланы АЛЕКСІЕВІЧ

ПРОЗА: апавяданне Анатоля КУДРАЎЦА «Бацька»

ПАЭЗІЯ: «Духоўны знак» Анатоля ВЯРЦІНСКАГА

ПРОЗА: фрагменты аповесці Уладзімера АРЛОВА

ПОВЯЗЬ: успаміны Алеся ЖУКА пра Ларысу ГЕНІЮШ

Спампаваць нумар (3,66 Мб)



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"