"Літаратурная Беларусь" у PDF: пампуй і чытай!

Стаў даступны электронны варыянт пятага выпуску "Літаратурнай Беларусі", нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час". 

У нумары:

ПАМЯЦЬ: згадкі-ўспаміны Алега ЛОЙКІ «Зялёныя вуліцы»

МІНІЯЦЮРЫ: запісы Міколы СЯНКЕВІЧА «Рэйсавы аўтобус»

ПАЭЗІЯ: новыя пункціры Алеся РАЗАНАВА

ФОРУМ: гутарка Юрася ЗАЛОСКІ з народным пісьменнікам Беларусі Васілём БЫКАВЫМ (1995 год)

ПАЭЗІЯ: вершы Яўгена СКІБСКАГА і Таццяны БАРЫСЮК

ПЕРАКЛАД: апавяданне Генрыха СЯНКЕВІЧА «Сахем» у перастварэнні Ганны ЯНКУТА

ГРАМАДА: вершы Наталлі ГАРБАНЕЎСКАЙ у перакладах Марыі МАРТЫСЕВІЧ

АРХІЎ: аповед Тодара ЛЕБЯДЫ «Дзядзька Міхал» і згадка Лявона ВАЛАСЮКА «Дзядзька Павел»

ІНТЭРВ’Ю: гутарка Вікторыі ЧАПЛЕВАЙ з паэтэсай Сабінай БРЫЛО

Спампаваць нумар (1,88 Мб)





Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"