Навіны
Дата публікацыі: 17.07.2018
12067
Вэбчасопіс актуальнай творчасці “Літраж” абнавіў дызайн і функцыянал сайта. Новая версія адпрацавала месяц ў тэставым рэжыме і цяпер запушчаная напоўніцу. У гэтым годзе адзначаецца двайны юбілей рэсурса: дзесяць гадоў з моманту, калі ў 2008-м годзе праект быў створаны літаратарамі з Берасця Сяргеем Прылуцкім і Уладзімірам Глазавым, і пяць гадоў з яго аднаўлення ў 2013-м. Напаўненне сайту досыць дынамічнае, навінкі з’яўляюцца штотыдзень: гэта беларускія і замежныя пісьменнікі, сучаснікі і класікі, празаікі і паэты.
Каментуе адзін з стваральнікаў праекта Макс Шчур: “Гэта вельмі важная для нас вяха, доўгачаканы падарунак сабе і чытачам. Сучаснае творчае выказванне мусіць мець адпаведную тэхнічную падтрымку, таму цяпер у нас ёсць мабільная версія, канал у Тэлеграме і магчымасць каментавання праз фэйсбук. Нязменнымі застаюцца рэдакцыя і яе палітыка: свабода творчай думкі, дэцэнтралізацыя літпрацэса і плюралізм меркаванняў”.
Дзесяць гадоў вэб-часопіс ствараўся на валанцёрскіх пачатках, але цяпер з’явілася магчымасць рабіць разавыя ці рэгулярныя ахвяраванні на платформе Patreon, якая падтрымлівае любыя тыпы банкаўскіх картак. Нязменнымі патрэбамі рэсурса застаюцца хостынг і тэхнічная падтрымка, для якіх важны кожны чытацкі рубель.
Акрамя онлайну, часопіс забяспечвае інфармацыйную падтрымку жывым акцыям у рамках праекту Belorution@Mist – чытанням беларускай літаратуры ў Празе, пераважна з удзелам аўтараў. Сёлета ў кавярні Mist ужо выступілі Вальжына Морт, Дзмітры Плакс, Дзмітры Дзмітрыеў, былі прэзентаваныя пераклады Эмілі Дыкінсан на беларускую мову і Максіма Багдановіча на чэшскую, адбылася адмысловая вечарына да стагоддзя БНР. Арганізатары абяцаюць папоўніць сузор’е імёнаў на пляцоўцы ўжо ў верасні. Сачыце за абвесткамі.
Паводле прэс-рэлізу

[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------