15 лістапада — Дзень пісьменнікаў у зняволенні

Штогод ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасць са зняволенымі і калегамі, якія знаходзяцца пад пагрозай.

Штогод камітэт "Пісьменнікі ў зняволенні" Міжнароднага ПЭН-клуба звяртае сваю ўвагу на пяць абуральных выпадкаў зняволення альбо пераследавання літаратараў, чые прыклады сімвалізуюць сабой усе тыя пагрозы і атакі, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі і журналісты. Сёлета ПЭН-цэнтры ўсяго свету надаюць асаблівую ўвагу справам пяці пісьменнікаў з Камеруна, Кітая, Ірана, Кыргызстана і Парагвая і патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама здымання з іх усіх высунутых абвінавачванняў.

15 лістапада — Дзень пісьменнікаў у зняволенніКамерун — Д'ёдон Эно Мэёмэс (Dieudonne' Enoh Meyomesse): паэт, цяпер адбывае сямігадовае пакаранне. ПЭН-клуб мяркуе, што захады, зробленыя супраць Маёмэсе, маюць палітычны характар.








15 лістапада — Дзень пісьменнікаў у зняволенніКітай — Гао Ю (Gao Yu): журналістка, была арыштаваная 23 красавіка 2014 года і знаходзіцца пад вартай, чакаючы судовага працэсу. Калі яна будзе асуджаная, ёй пагражае доўгатэрміновае зняволенне. Яе дакладнае месцазнаходжанне невядомае.








15 лістапада — Дзень пісьменнікаў у зняволенніІран — Махваш Сабет (Mahvash Sabet): выкладчыца і паэтка, цяпер адбывае 20-гадовае зняволенне. Яна знаходзіцца пад вартай з 2008 года праз свае погляды і дзейнасць адносна пытання бахаі, рэлігійнай меншасці ў Іране.








15 лістапада — Дзень пісьменнікаў у зняволенніКыргызстан — Азімжон Аскараў (Azimjon Askarov): журналіст і прадстаўнік узбекскай меншасці ў Кыргызстане, усю сваю кар'еру ён змагаўся з карупцыяй. Асуджаны да пажыццёвага зняволення.








15 лістапада — Дзень пісьменнікаў у зняволенніПарагвай — Нэльсан Агілера (Nelson Aguilera): пісьменнік, выкладчык і сябар ПЭН-клуба ў Парагваі, быў асуджаны да 30 месяцаў турмы 4 лістапада 2014 года па абвінавачванні ў плагіяце рамана. Хаця цяпер ён знаходзіцца на волі дзякуючы чаканню апеляцыі, ПЭН-клуб працягвае сачыць за гэтай справа, намагаючыся паўплываць на сітуацыю.






Напярэдадні Дня пісьменнікаў у зняволенні вядомыя аўтары з усяго свету адправілі лісты салідарнасці гэтым асобам. "Мне няма чаго вам прапанаваць у гэтай турэмнай клетцы, апроч маёй чытацкай адданасці, маёй веры ў лепшыя часы і майго шчырага сяброўства, хай і на адлегласці. Я спадзяюся, што ў бліжэйшай будучыні мы зможам сустрэцца асабіста, а не толькі на гэтых старонках", — піша канадскі пісьменнік і журналіст Альберта Мангель (Alberto Manguel) у сваім лісце Машхваш Сабет.

Беларускі ПЭН-цэнтр з 1996 года з’яўляецца сябрам камітэта "Пісьменнікі ў зняволенні”, заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба. У апошнія гады ў зняволенні знаходзіліся сябры Беларускага ПЭН-цэнтра Алесь Бяляцкі, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута.

Паводле прэс-рэліза