Лявону Валасюку — 65!

Лявон Валасюк. Фота: Алесь Паплаўскі
Лявон Фёдаравіч Валасюк нарадзіўся 13 снежня 1955 г. у в. Песцянькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.У васьмігадовым узросце з сям’ёй пераехаў у Брэст. 

У 1963—1973 навучаўся ў сярэдняй школе № 16, пасля працаваў слесарам на заводзе, служыў у войску. Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці, пасля працаваў мастаком у розных установах.

Вершы пачаў пісаць у пятай класе школы. Першы верш па-руску надрукаваны ў 1982 годзе ў газеце «Заря». Пазней публікаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Народная трыбуна», «Заря», «Брестский курьер», «Настаўніцкая газета».

Аўтар зборнікаў вершаў «Блики дня» (1999), «Краски души» (2000), «Под знаком Стрельца» (2001), «Леаніды» (2003), «Чырвоная вежа» (2004), «Познія сны» (2006), «Знакі на валуне» (2010), кнігі прозы «Сцежкі да сядзібы» (2008), фантастычнага раману «Вяртанне берасцейскай стралы» (2012).

Лаўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2008).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007) і Беларускага саюза мастакоў (2000). Жыве ў Брэсце.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадара Лявона з нагоды юбілею, жадаюць яму моцнага здароўя, шчаслівых дзён, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"