Людміле Сіньковай — 60!

christopherpierznik.com
Сінькова Людміла Дзмітрыеўна (Корань) нарадзілася 02 снежня 1958 г. у г. Мазыры Гомельскай вобласці. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура» (1981). Даследуе дынаміку мастацкіх форм, мадэлі развіцця нацыянальнай літаратуры і культуры, праблемы журналістыкі. Асноўнае месца працы – кафедра гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Доктарская дысертацыя – «Беларуская проза ХХ стагоддзя: дынаміка жанравых структур» (1996), навуковы кансультант – член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар А.А.Лойка. З 1999 па 2004 гг. загадвала кафедрай беларускай літаратуры ХХ стагоддзя ў БДУ. У 1990-я – 2000-я гг. кіравала Саветам па экспертызе праектаў НДР па філалогіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, секцыяй беларускай мовы і літаратуры НМЦэнтра вучэбнай кнігі і сродкаў навучання пры Мінадукацыі РБ. З лістапада 2004 г. працуе на пасадзе прафесара кафедры беларускай літаратуры і культуры ў БДУ.

Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Людмілу Дзмітрыеўну Сінькову з днём нараджэння і зычыць добрага здароўя, творчага настрою і натхнення на новыя кнігі!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"