2 і 3 лютага — трэція Ў-годкі кнігарні “логвінаЎ”

Мінская кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37А) святкуе свае ўгодкі і запрашае на чытацкі фэст "Ланцуговая рэакцыя", а таксама абвяшчае пра зніжкі на многія выданні. 

2 лютага (субота) у гонар Трэціх Ў-годак адбудзецца чытацкі фэст “Ланцуговая рэакцыя”.


Паэты і пісьменнікі, аўтары выдавецтва “Логвінаў”, адзін за адным нон-стоп будуць мець справаздачу перад чытачамі і адкажуць на простае пытанне: “Пра што іх новая кніга?” Пачатак а 16. Заканчэнне а 21.

Справаздачу будуць даваць (пасля імені пазначаны прыблізны час выступу):

Адам Глобус 20-40
Ігар Бабкоў 20-20
Вольга Гапеева 20-00
Марына Шода з перакладам Януша Корчака 19-40
Уладзімір Арлоў 19-20
Юлія Шарова 19-00
Андрэй Хадановіч 18-40
Анка Ўпала 18-20
Севярын Квяткоўскі 18-00
Павел Анціпаў 17-40
Андрэй Пакроўскі 17-20
Кацярына Зыкава 17-00
Кірыл Дубоўскі 16-40
Сяргей Календа 16-20
Наста Манцэвіч 16-00

а 3 лютага (нядзеля), у дзень устаноўкі касавага апарата і дзень нараджэння кнігарні, з 10 ранку да 12 вечара, будуць прадавацца кнігі з недзіцячымі зніжкамі:


да 50 %↓ - на кніжную прадукцыю выдавецтва “Логвінаў” 2000-2011 года
10%↓ - на ЎСЕ астатнія кнігі кнігарні!

А яшчэ:

20%↓ - на кнігі серыі “Кнігарня пісьменніка”
50%↓ - на выданні Бібліятэкі “Бацькаўшчына”

У гэты дзень кнігарня будзе працаваць да апошняга наведніка, а аб 10 вечара ўсіх чакаюць гарбата і ласункі.
Чакаюцца сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Навіны кнігарні "логвінаЎ"