11 лютага Алесь Пашкевіч і Алесь Камоцкі выступяць у Бабруйску

11 лютага ў Бабруйску ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Пашкевічам і бардам Алесем Камоцкім.
Падчас імпрэзы будзе прэзентаваны раман Алеся Пашкевіча “Сімъ побѣдиши”, які выйшаў у 2012 годзе. Пісьменнік распавядзе пра літаратурную працу над раманам, эсэ, падзеліцца з гасцямі прэзентацыі творчымі планамі.
Алесь Камоцкі
Бард і паэт Алесь Камоцкі прэзентуе падчас сустрэчы песні са сваёй кружэлкі “Час”, праспявае кампазіцыі з альбомаў “З бацькоўскай кружэлкі”, “Дах” і іншых.
Адрас: вул. Кастрычніцкая, д. 173А, офіс АГП.
Пачатак а 18.00.
Фота Алеся Камоцкага budzma.org
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг