18 лютага маладая беларуская проза – у музеі Багдановіча

Пачатак імпрэзы: 15.00

Адрас: літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, д. 7а.

Уваход вольны.

Пісьменнікі-дэбютанты скончылі другі курс Школы маладога пісьменніка пры СБП. Кнігамі сталіся іх літаратурныя праекты, над якімі кожная аўтарка і аўтар працавалі цягам навучальнага года пад куратарствам адной з выкладчыц Школы Ганны Бутырчык, Наталлі Паваляевай альбо Людмілы Рублеўскай.

Дзве са згаданых кніг – аповесці: “Ген зямлі” Аліны Длатоўскай і “Русалкі клічуць” Зараславы Камінскай і тры кнігі кароткай прозы: “Каханні” Ніны Лістоты, “Переведи меня” Веры Філенка і “Они” Сяргея Шаматульскага.

Гэты камандны дэбют не застаўся незаўважаным, кнігі някеспка купляюцца ў кнігарнях, а аповесць “Русалкі клічуць” на сёння адна з самых абмеркаваных кніг за 2017 год.

Апроч аўтараў удзел у імпрэзе возьмуць выкладчыцы Школы і старшыня СБП Барыс Пятровіч. Вядучыя імпрэзы – куратаркі Школы маладога пісьменніка Алена Казлова і Юля Цімафеева.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"