Мабільны дадатак, які напалохаў выдаўцоў кніг

Кампанія Audible, якая належыць Амазону і з’яўляецца буйнешым выдаўцом аўдыёкніг, запускае новае прыстасаванне пад назвай Captions (Цітры). Праграма дазволіць “задзейнічаць адначасова вушы, вочы і мозг”. Такім чынам карыстальнік можа не толькі чуць аўдыёзапіс, але і бачыць тэкст. Кампанія сцвярджае, што дастасаванне не заменіць друкаваную, альбо электронную кнігу, аднак літаратурныя агенты, выдаўцы і пісьменніцкія саюзы свету выказваюць скепсіс.

headphones_main-1280x720.jpg



Выпуск праграмы анансаваны на верасень, магчыма, тады і пачнуцца асноўныя бойкі вакол яе. Audible сцвярджае, што асноўная мэта – палепшыць навучальны працэс у студэнтаў праз тое, што яны будуць бачыць і чуць тэкст адначасова. Выдаўцы лічаць гэты пасыл спрэчным. Чаму? Бо аўтарскія правы ў цывілізаваным свеце – справа сур’ёзная.

Пакуль што адно з пяці найбуйнейшых выдавецтваў у свеце Simon & Schuster заявіла, што лічыць дастасаванне нелегальным, бо яно груба парушае правы аўтараў і выдаўцоў і забараніла выкарыстоўваць гэтае дастасаванне ў дачыненні да выданняў, на якія выдавецтва мае правы.

Свае заявы, пра тое што дастасаванне парушае аўтарскія правы зрабілі і Асацыяцыя амерыканскіх выдаўцоў і Гільдыя аўтараў. Яны таксама думаюць над наступнымі крокамі, бо асцерагаюцца, што дастасаванне значна зменшыць продажы аўдыё-кніг і адпаведна ганарары аўтараў.

Літаратурныя агенты ўвогуле раюць кампаніі ўважліва пачытаць свае ліцэнзійныя пагадненні, дзе нічога не гаворыцца пра выпуск тэкставай прадукцыі.

Трэба адзначыць што гэта не першая спроба спалучыць тэксты і аўдыё ў адно цэлае. 10 гадоў таму Амазон пачаў працаваць над падобным прыстасаваннем для Kindle 2, але тым разам кампанія збіралася, наадварот, агучыць друкаваныя тэксты і не змагла гэта зрабіць па прычыне штатлікіх пратэстаў з боку аўтараў і выдаўцоў. Кампаніі нагадалі, што яна не мае правоў на аўдыё-запіс. Зараз назіраецца зваротны працэс, гутарка ідзе пра цітры для аўдыязапісаў. Але Audible не валодае тэкставымі правамі.



"Будзьма беларусамі!"