«Малочны кактэйль для Вужынага Караля або Калякамп’ютарная казка»

Фота з Facebook Аксаны Спрынчан
У сталічнай бібліятэцы імя Цёткі (вул. Талбухіна, 12а) прайшла прэзентацыя кнігі Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан. Кажа спадарыня Аксана: «Прэзентацыя кнігі маёй з Ярашам «Малочны кактэйль для Вужынага Караля або Калякамп’ютарная казка». Тут было нешта неверагоднае: цудоўныя выступоўцы – ад міфалогіі Ірыны Клімковіч да філасофіі, такія выступы, як Антаніны Хатэнка, навукоўцы – Ружана Вячорка і Арцём Зінкевіч. Усе выступоўцы проста самі ўваходзілі ў гэтыя тэмы, бо вужыныя гісторыі – блізкія беларусам і беларускім творцам».

У сучаснай беларускай літаратуры выкарыстанне міфалагічных сюжэтаў стала папулярным трэндам. Гэты накірунак у айчынным пісьменстве быў запачаткаваны Янам Баршчэўскім яшчэ ў першай палове ХІХ стагоддзя.

Радыё Рацыя