Марыі Баравік — 75!
Дата публікацыі: 22.02.2021
68

Марыя Баравік
Марыя Баравік нарадзілася 22 лютага 1946 года ў в. Прэабражэнка Глыбоцкага раёна ў беднай сялянскай сям'і. Бацька - Баравік Якаў Іванавіч - родам з вёскі Перадолы. Мама Марыя Адамаўна - сірата з дзесяці гадоў. Спявала, малявала, ляпіла, шыла цацкі.Будучая вядомая паэтка Глыбоччыны скончыла Перадольскую сямігодку, Падсвільскую сярэднюю школу і БДУ (аддзяленне журналістыкі). Паэзіяй пачала цікавіцца ў школьныя гады. Неўзабаве быў надрукаваны ў раёнцы "Шлях перамогі" першы верш Марыі Баравік. Пачынаючы з 1965 года яна стала друкавалася ў газетах "Віцебскі рабочы", "Чырвоная змена", "Голас Радзімы", у часопісах "Маладосць", "Рабочая змена", "Родная прырода", "Бярозка", "Вясёлка", "Полымя", "Роднае слова", "Пралеска"; у калектыўных зборніках "Дзень паэзіі", "Самавар у лесе", у альманахах "Край", "Далягляды".
У 1985-м і 1995-м гадах выйшлі паэтычныя зборнікі "Поле долі" і "Вір пяшчоты і журбы". Піша і для дзяцей — казкі, загадкі, вершы.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года. Жыве ў Падсвіллі.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Марыю Якаўлеўну Баравік з юбілеем, зычыць даўгалецця, бадзёрага настрою і дабрабыту, а таксама натхнення на новыя кнігі.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"