Навіны

Марыя Вайцяшонак.
Марыя Антонаўна Вайцяшонак нарадзілася 1 снежня 1940 г. нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка, высланага напрыканцы 30-х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне.

Пасля смерці бацькоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі.
Працавала на Мінскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце (скончыла ў 1972). 
Настаўнічала ў школах вёсак Боркі, Роўбіцк Пружанскага раёна, Схоліна, Дунілавічы Пастаўскага раёна, у Мядзелі, працавала выхавальніцай дзіцячага сада ў Мінску. 

З 1974 г. на журналісцкай працы ў «Сельской газете», часопісах «Нёман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г.
У друку выступае з 1959 г. Аўтар кнігі нарысаў «Сярод блізкіх людзей» (1988). Выступае таксама з апавяданнямі і казкамі. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі», кнігу вершаў «Серпень».

Сябра Саюза журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. 


Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Марыю Антонаўну з юбілеем, жадаюць ёй моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрага настрою, дабрабыту і плёну ў працы!


***

Святлана Алексіевіч: “Мілая Маша, пішы доўга”

У Марыі Вайцяшонак адметны голас і ў паэзіі, і ў прозе, я думаю, што і тое, і другое ў яе паэзія. Такі ў яе погляд на свет – усё пад гэтым поглядам пераўтвараецца, у любой дробязі, у самым звыклым імгненні паўсядзённасці бачыцца штосьці вечнае. Напэўна, гэта святло.

Мы з Машай ўжо ведаем адна адну паўстагоддзя, аднак я не перастаю захапляцца, як радасна яна ўмее жыць, браць сілы і веру, якім, здавалася б, няма адкуль узяцца. Аднекуль з самой сябе, з уласных сховаў. Як нядаўна яна напісала: “Трэба жыць, жыць”. Усё яе жыццё – супраціўленне.

Нарадзілася ў сібірскіх рудніках ў сям’і сасланага перад вайною асадніка: бацька – паляк, маці – беларуска.

Сям’я там загінула, а яна вучылася голасу і роднай мове ў цёткі Марылі, сястры маці, якая яе маленькую ўратавала. Непісьменная, аднак змагла дамагчыся, каб дзіцё ёй аддалі, вярнулі. Здаўна назапашваўся ў гэтым  родзе талент, бо цётка Марыля была таленавітая пявуння, яна добра спявала, часцей адпявала “нябожчыкаў”, тых, хто пакінуў гэты свет, але яшчэ не паспеў дайсці да Бога, распавесці яму сваё жыццё. Цётка Марыля дапамагала яму і ягонай радні, якая сіратліва ўзіралася ў нябёсы. А куды яшчэ было глядзець?

Я  не паспела пабачыць цётку Марылю, за год да нашае сутрэчы з Машай, яна памёрла, але мне  здаецца, што душа ў Машы цётчына. І справа на зямлі цётчына – здзіўляцца і смуткаваць. Не сустракала іншага чалавека, які б так, як Маша, востра, амаль хваравіта адчуваў недасканаласць нашага свету: як пакутуюць людзі, птушкі, звяры – усе ажно да кветачкі. На лецішчы ў нас нікому нельга сарваць кветачку проста так, дзеля прамільгнулага настрою. У Машы любяць бываць вясковыя дзеці, і я не  раз чула яе ўрокі – “Навошта ты сарваў кветачку? Ёй жа балюча!” І божай кароўцы таксама балюча…. Ва ўсіх ёсць душа.

Гэта філасофія ўсіх Машыных тэкстаў. Людзі яшчэ не навучыліся радаваць  свайго аслабелага ад жорсткасці і нянавісці ў свеце анёла. Анёла можна парадаваць толькі тым, што хочаш быць чалавекам. Чалавекам дабрыні.

Марыя Вайцяшонак – пісьменніца, якая сама па сабе традыцыя, стыль і мова, яна – вялікая падзея ў нашай літаратуры. Лёгкасць яе мовы ад паўнаты пачуццяў, а паўната пачуццяў ад таго, што яна ведае, яшчэ маленькай і адзінокай дзяўчынкаю ў Сібіры здагадалася, --  жыць страшна і ў той жа час цікава. Героі Марыі Вайцяшонак пастаянна пра гэта думаюць. За кожнае сваё слова яна сумленна плоціць.

Мне ўсё менш падабаюцца юбілеі. Усё можна прыняць у жыцці, прынамсі, шмат што, акрамя аднаго – занадта хутка ідзе час. Толькі б не стаміцца.

Цяпер Марыя Вайцяшонак вядзе ў інтэрнеце старонку “На прызбе ў Сілічах”. Калі чытаеш яе, адразу трапляеш у іншую прастору, расшыраюцца твае зрэнкі. Ты бачыш больш, ты пачынаеш чуць інакш, вакол цябе ўжо іншы свет. У гэтым свеце нікому не хочацца рабіць балюча. Важнейшага ўрока я не ведаю.

Мілая Маша, пішы доўга.

Святлана Алексіевіч


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------