Марыя Мартысевіч — лаўрэатка Прэміі імя Наталлі Арсенневай
Дата публікацыі: 11.09.2019
1402

У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду таксама ўваходзілі: Уладзімір Арлоў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань" і Надзея Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай".
Прыз прэміі сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.
У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Марыяна Кіяноўская, літаратуразнаўца і доктар філалагічных навук Анжэла Мельнікава, паэтка і бард Лера Сом, паэт і арганізатар літаратурных мерапрыемстваў Дзмітрый Строцаў.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"