Міхасю Амялішку — 90!

Міхась Амялішка, фота: ggau.by
Сёння споўнілася 90 год гарадзенскаму пісьменніку, дзеячу культуры, сябру нашай арганізацыі Міхасю Амялішку. 

Амялішка Міхась Васільевіч нарадзіўся 14 мая 1929 года ў вёсцы Вольна Баранавіцкага павета Наваградскага ваяводства. Скончыў Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт, працаваў настаўнікам фізікі, выкладчыкам, выконваў абавязкі загадчыка кафедры. Аўтар кніг прозы “Гучыць наш хор”, “Заблудныя”, "Як жыць, дык жыць для Беларусі".

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Міхася Васільевіча з днём нараджэння і зычаць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя кнігі!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"