Навіны


Трое сутак у ІЧУ Ленінскага раёна Брэста прабыў паэт-пчаляр з вёскі Лінава Пружанскага раёна Мікола Папека. «У СІЗА цікава, раю там пабываць, каб быць беларусам не толькі беларускамоўным, але і цялесным», — кажа ён. І жорсткімі словамі ацэньвае сітуацыю ў краіне і дзеянні ўлады.

Ён праходзіў як падазраваны па крымінальнай справе па частцы 1 артыкула 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх». Гэта калі 13 верасня жыхары Брэста вадзілі карагод на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. А супраць людзей ужылі вадамёт.

Па вызваленні Мікола Папека падзяліўся сваімі ўражаннямі з «Нашай Нівай»:

«Наша Ніва»: Што з вамі здарылася?

Мікола Папека: Ну што са мной было? Мы пайшлі на выбары, хтосьці збіраў подпісы, потым ладзілі назіранне, бачылі, як выбары праходзяць ганебна, нам дазвалялі сядзець на ўчастку толькі паўдня, потым нас выганялі, мы не маглі пабачыць пратаколы вынікаў галасавання, іх не было нават у раённым друку.

Потым мы пачалі выходзіць на плошчы, ладзіць мітынгі, шэсці, стаянні. Нам давалі штрафы, потым саджалі. Спачатку мірныя дэманстрацыі выліваліся ў 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса, а потым — у 342 Крымінальнага. Вось гэта са мной здарылася.

«НН»: Па якім эпізодзе вы праходзілі?

МП: Эпізод цікавы — гэта першае выкарыстанне вадамёта ў Брэсце, калі вадзілі карагод. Усіх, хто нібыта ўдзельнічаў у карагодзе, яны вылоўліваюць, тэрарызуюць.

А чаму было не даць людзям сабрацца на плошчы Леніна? Чаму вы людзей загналі да таго помніка Клімуку? Чаму не далі цэнтр? Паглядзіце на французаў, яны пратэстуюць, бамбяць, але дабіваюцца свайго, а тут абсалютна мірны пратэст. Не людзі вінаватыя, што іх туды загналі.

«НН»: У якім вы цяпер статусе?

МП: Я цяпер падазраваны па крымінальнай справе. У нас асноўны закон у краіне Канстытуцыя, а артыкул 51 дае права на выказванне меркаванняў праз вулічныя акцыі, а ўсе астатнія законы — гэта ўжо другаснае. Мы віны не прызнаём, бо нікога не забілі, не абкралі, не згвалтавалі, не падманулі. Транспарт рукамі мы не спынялі, за намі віны няма.

«НН»: Як вас забіралі з дому?

МП: Яны мяне падманулі. Гэта было 6:45 раніцы. Я яшчэ спаў, прыехалі, пазванілі ў дзверы, сабака брахаў. Гэта былі пружанскія міліцыянеры, я іх не ведаў. Кажуць, хочам паразмаўляць. Ну добра, я пайшоў збірацца. Сказалі, каб сеў у машыну, павезлі ў раённую міліцыю. Я там хадзіў па калідорах РАУСа ад 7 да 8 раніцы як непрыкаяны, нікому не быў патрэбны. У восем з капейкамі пасадзілі ў аўто і некуды павезлі.

Павезлі ў бок Відамлі, у мяне там добры сябра жыве, фермер. Думаю, ну раптам яго забілі, і мяне туды вязуць, не дай Божа. Не, правезлі міма, ну, фермер жывы, значыць, ужо добра. Але гэта азначае, што мяне вязуць у Брэст. Я зразумеў, што гэта тая ж справа, якая краналася некаторых пружанскіх хлопцаў. Але мне ж казалі, што ніхто затрымліваць не будзе і вярнуся дадому. Ну што жонцы казаць, калі вярнуся дадому. Падманулі мяне як барана казлы.

«НН»: Прывезлі ў Брэст, а там што?

МП: У Брэсце я вылажу з аўто, а на другім баку вуліцы стаіць чалавек з Пружанскага раёна. Я яму крычу: «Анатоль, вітаю, мяне на трое сутак саджаюць». Спачатку мяне адвезлі ў Маскоўскі РАУС, а потым вязуць кудысьці ў цэнтры. І толькі пасля надзелі кайданкі і адвезлі ў ІЧУ. Допытаў было два-тры. Іх цікавіла тое шэсце да скрыжавання Шаўчэнкі і Клімука.

Я запатрабаваў перакладчыка на беларускую мову. У следчага вісела на сцяне грамата «Найлепшы следчы нейкага года». Ён у мяне пытаецца: вы не разумееце па-руску? Разумею, але вы пратакол па-беларуску не складзяце. Ён пачухаў патыліцу і кажа, што так. Потым знайшлі хлопчыка, які валодае гугл-перакладчыкам у інтэрнэце. Там была такая абракадабра некаторымі момантамі, але я згадзіўся, бо да мяне з павагай паставіліся.

У ІЧУ мне ўжо казалі, што не могуць знайсці перакладчыка. У выніку знайшлі ў апошні дзень, і ім аказаўся хлопец, які нарадзіўся за тры кіламетры ад маёй вёскі ў Івацэвіцкім раёне. Я з Турной, а ён з Доўгая, і вучыўся ён разам з маім аднагодкам Генадзем Сагановічам, працуе цяпер выкладчыкам універсітэта. Я яго і не ведаў раней, яго бацька ў Доўгай вазіў хлеб. Гэта ж трэба было трапіць у ізалятар, каб пазнаёміцца з земляком.

«НН»: Як вам ізалятар?

МП: Умовы ў ізалятары мяне цалкам задавальнялі. Гэта нібыта ты плывеш у падводнай лодцы. Неба няма, калі вельмі пастарацца, то можна ўбачыць сантыметраў пятнаццаць. Вельмі цёпла, увесь час працуе вентылятар, які выцягвае курава, смердзюкі з парашы. Вады было дастаткова. Кормяць вельмі стрымана, але як на тры дні, то нармальна.

Я чалавек, які звык да некамфартабельных умоў, то мяне задавальняла. Але не было гадзінніка, тэлебачання, радыё. Час вызначалі па тым, калі людзям прыносілі аганёк, каб даць магчымасць прыкурыць, а таксама па сняданку, абедзе і вячэры. Ніякай інфармацыі табе не паступае зусім, таму я і кажу, што падобна да падводнай лодкі. Яшчэ ёсць магчымасць папрасіць кіпеню, ты цалкам залежыш ад гэтага акенца.

«НН»: Чакалі, што адпусцяць праз трое сутак?

МП: Я ведаў, што адпусцяць, бо двое нашых ужо прайшлі праз гэтую школу. Мы не зрабілі ж нічога антычалавечага і віны сваёй не прызналі. Нас няма за што саджаць. Во вялікая трагедыя, што нехта сцягамі памахаў і пакарагодзіў! Але чым гэта скончыцца, ніхто не ведае, бо гэты артыкул прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі, нават не «хіміі».

«НН»: Вы збіралі сёлета за кагосьці подпісы?

МП: Не, гэта мяне не цікавіла. Я пайшоў назіральнікам. І сёлета подпісы збіраліся лягчэй чым калі, а назіралася — цяжэй чым калі.

Я быў у Пружанах назіральнікам, але змог назіраць толькі паўдня.

Датэрміновыя скрыні былі з ДСП, а ў дзень асноўны — празрыстыя. Хоць у асноўны дзень укінуць амаль немагчыма, а датэрміновае — колькі хочаш.

«НН»: Нешта вы ўвесь час кашляеце, не захварэлі ў ІЧУ?

МП: Не, там якраз я выздаравеў. Я дзесьці 30 кастрычніка захварэў на каранавірус, а 6 лістапада ён вылез. Сёння проста набегаўся па Брэсце. Калі сядзеў, то якраз мала кашляў. Я думаю, што паправіўся ад «кароны» ўжо, але кашаль застаўся. Пнеўманіі не было.

Мне здаецца, кепска, што я так лёгка ўсё перанёс. У мяне не было тэмпературы вышэй за 37,6, а дзён праз дзесяць пайшоў пот. Нюх і смак не губляў. Я не хадзіў ні да доктара, ні да кога. Я купіў рыбін тлушч, быў праполіс, мёд, парашкі для разрэджвання крыві. Так і паправіўся, кашаль дзён праз трыццаць з’явіўся.

«НН»: Сёлета быў добры год на мёд?

МП: Пчалярскі сезон так-сяк. Трэці год ідзе засуха, няма спрыяльнага для грыбоў і кветак надвор’я.
Узятак сярэдні. Я нават на верас не паехаў, бо была засуха. Грэчка і балота нешта далі, але вялікага мёду не было. Сярэдні мёд.

«НН»: А колькі ў вас вуллёў?

МП: Вуллёў шмат, але яны могуць быць і пустымі. Пчаліных сямей недзе каля 80. Пра мёд гаварыць не выпадае, калі ў лесе мала грыбоў. Расліны любяць тое ж, што і грыбы, вільгаць і цяпло. Пчаляр не можа жыць вельмі багата, на бензін грошы ёсць, але багатыром быць не можам. У мяне сярэдне-вялікая гаспадарка, на Пружаншчыне такіх як я, чалавек пяць, можа.

«НН»: Вершы цяпер пішаце?

МП: Не вельмі, хаця сёння пасля адседкі нешта просіцца. У СІЗА не было чым пісаць. У цэлым вельмі цікава, раю там пабываць, каб быць беларусам: не толькі беларускамоўным, але і цялесным. Я не вернік, але кажуць, што Хрыстос нават пайшоў на смерць, каб зразумець, што гэта такое. Так і тут тое самае. Я задаволены, што там пабываў.

Наша Ніва
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------