Міколу Захаранку — 70!

Мікалай Андрэевіч Захаранка нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Васілевічах на Палессі ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёна. Трагічнасць і вясёласць жыцця, вясковая будзённасць ў творах Захаранкі пераплятаяцца з казачнай быліннасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газеце «Звязда»; вершы і публіцістыка - ў «ЛІМе». Аўтар дзіцячых п’ес, зборніка апавяданняў «І тады ўдарыў бом…» (Мн., Кнігазбор, 2013), які вылучаўся на літаратурную прэмію Ежы Гедройца. П’еса «Паехалі» ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Мікалая Андрэевіча з днём нараджэння і зычаць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя кнігі!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"