Міраславу Адамчыку — 55!

Фота: VK Міраслава Адамчыка

Сёння святкуе 55-годдзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Міраслаў Адамчык.

Беларускі паэт, празаік, драматург, выдавец Міраслаў Адамчык (творчы псеўданім Міраслаў Шайбак) нарадзіўся 6 жніўня 1965 года ў Мінску ў сям'і вядомага празаіка Вячаслава Адамчыка. 

Скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў у часопісах “Беларусь” і “Бярозка”.  Беларускі паэт, празаік, драматург, выдавец. Брат вядомага беларускага пісьменніка Адама Глобуса. У 1996 годзе заснаваў выдавецтва “Сучасны літаратар”. Аўтар кнігі прозы “Забойства на каляды” (1992), аднатомніка выбраных твораў “Зборнік” (2005). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Міраслава Адамчыка з днём нараджэння і зычаць зычаць моцнага здароўя, бадзёрасці духу, творчага імпэту, натхнення на новыя кнігі.



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"