Міры Лукшы — 60!

фота: Радыё Свабода
Міра (Міраслава Янаўна) Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Скончыла філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1985). 3 1985 працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997. Жыве ў Беластоку.

Дэбютавала на старонках «Нівы» ў 1973. У кнігах прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994) — філасофскі роздум над лёсам беларускай вёскі, пра яе сучасныя праблемы і хваляванні, сакавітая народная мова. Выдала кнігі паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінкі з глыбінкі» (2009), «Пад знакам Скарпіёна» (2011), «Biały stok» (2012) і «Падарункі» (2014) і кнігі прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994), «Бабскія гісторыі» (2001), «Дзяўчынка і хмарка» (2006), «Гісторыі з белага свету» (2008), «Życie pozagrobowe i inne» (2013).

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" віншуюць спадарыню Міраславу з днём нараджэння і жадаюць моцнага здароўя, добрага настрою, натхнення на творчасць і на новыя кнігі!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"