Навіны

pencambodia.org
Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу на 85-м штогадовым Кангрэсе, які адбываецца ў Маніле (Філіпіны) 1–5 кастрычніка, выказала занепакоенасць працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігоддзі імкнуцца замацаваць дамінаванне расейскай мовы.

«Некалькі гадзін таму 85 Кангрэс Міжнароднага ПЭНа прыняў прапанаваную Беларускім ПЭНам рэзалюцыю адносна беларускай мовы. Мы вельмі добра разумеем: на рэзалюцыі праца не заканчваецца, а толькі пачынаецца. Беларускі ПЭН у кансорцыўме з іншымі беларускімі арганізацыямі працуе над супольнай кампаніяй па адвакатаванні беларускай мовы. І тут такая падтрымка [Кангрэса] нязвыкла істотная, бо часта менавіта знешны інтарэс дазваляе заставацца ў тонусе інтарэсу ўнутранаму - на ўсіх узроўнях. А перадусім мы вельмі ўдзячныя ПЭНам Амерыкі, Украіны, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Санкт-Пецярбурга, якія падтрымалі нашу рэзалюцыю на самым пачатку (для вылучэння на галасаванне Кангрэса). Таксама дзякуй вялікі тэлеканалу "Белсат" і ўсяму кансорцыўму арганізацый кампаніі "Беларускамоўныя" за супрацу і дапамогу ў рабоце над рэзалюцыяй», – 
каментуе падзею старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай.

У закліку ПЭНу адзначаецца, што ўлады цураюцца беларускай мовы. На афіцыйным узроўні ўсе законы напісаныя па-расейску. Абмяжоўваецца доступ да адукацыі на беларускай мове: толькі 13 % вучняў навучаюцца па-беларуску, а ў краіне няма ніводнага ўніверсітэту з беларускай мовай выкладання. У Беларусі 85 % кніг выдаюцца па-расейску.

У той жа час «Белсат» не можа платна прасоўваць уласны відэакантэнт на сваіх жа «YouTube»-каналах, бо «Google Ads» не падтрымлівае беларускай мовы. Гэта сур’ёзна ўплывае на эфектыўнасць спробаў пашырэння глядацкай аўдыторыі ды распаўсюду пэўнай і спраўджанай інфармацыі.

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу заклікае Беларусь: дзеяць згодна з Артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які заканадаўча замацаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай.

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клубу заклікае «Google» ды іншыя інтэрнэт-платформы: прызнаць беларускую мову і забяспечыць беларусам магчымасць выказвацца і свабодна камунікаваць з прадстаўнікамі ўласных супольнасцяў ды іншымі людзьмі на беларускай мове.

Прапануем азнаёміцца з поўным тэкстам рэзалюцыі.

РЭЗАЛЮЦЫЯ АДНОСНА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу на 85-м штогадовым Кангрэсе, які праходзіць у Маніле (Філіпіны) 1–5 кастрычніка 2019 г., выказвае занепакоенасць працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігоддзі імкнуцца замацаваць дамінаванне расейскай мовы.

Хоць паводле Канстытуцыі Беларусі абедзве мовы – беларуская і расейская – ёсць дзяржаўнымі, улады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх даследаванняў, 48 % беларусаў лічаць беларускую мову роднай, але доступ да адукацыі на беларускай мове застаецца абмежаваны: толькі 13 % вучняў навучаюцца па-беларуску; [у краіне] няма ніводнага ўніверсітэту з беларускай мовай выкладання.

Мова 85 % кнігаў, што выдаецца ў Беларусі штогоду, – расейская; па-беларуску выходзіць толькі 9,5 % кніг. Цягам апошніх дзесяцігоддзяў улады Беларусі рабілі ўсё магчымае, каб маргіналізаваць незалежную літаратурную супольнасць, што спрычынілася да імклівага памяншэння ролі беларускай літаратуры ў грамадстве. Таксама ўлады трымаюць манаполію на кнігараспаўсюд у краіне і дзеюць як цэнзар, абмяжоўваючы доступ незалежнай літаратуры на паліцы кнігарняў. Незалежныя выдаўцы і кнігараспаўсюднікі рэгулярна падпадаюць пад дзеянне дзяржаўнага рэпрэсіўнага механізму: іх караюць штрафамі, забараняюць іхную дзейнасць, ім адмаўляюць у правядзенні прэзентацыяў.

Расейская мова дамінуе і ў беларускай медыйнай прасторы, якая застаецца пад дзяржаўным кантролем. «Белсат» – першы і адзіны на цяперашні момант незалежны тэлеканал у Беларусі – сёння адыгрывае вызначальную ролю ў папулярызацыі беларускай мовы і ў доступе да альтэрнатыўнай інфармацыі. У той жа час «Белсат» не можа платна прасоўваць уласны відэакантэнт на сваіх жа «YouTube»-каналах, бо «Google Ads» не падтрымлівае беларускай мовы. Гэта сур’ёзна ўплывае на эфектыўнасць спробаў пашырэння глядацкай аўдыторыі ды распаўсюду пэўнай і спраўджанай інфармацыі.

Паколькі ў апошнія гады колькасць ініцыятываў, скіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, няспынна расце, надышоў час, каб беларуская нацыя напоўніцу карысталася ўласнымі правамі на самавыяўленне і ўдзел у культурным жыцці, у тым ліку і праз сваю мову.

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу заклікае Беларусь:

– дзеяць згодна з Артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які заканадаўча замацаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай;
– паважаць, абараняць і выконваць права ўсіх беларускамоўных выказвацца на гэтай мове; прамаваць і распаўсюджваць беларускую літаратуру;
– гарантаваць адпаведныя магчымасці тым, хто хоча навучацца па-беларуску, у тым ліку ў вышэйшых навучальных установах;
– прымаць эфектыўныя захады дзеля спрыяння шырэйшаму ўжыванню беларускай мовы ва ўсіх сферах, у тым ліку ў культурніцкім жыцці.

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клубу заклікае «Google» ды іншыя інтэрнэт-платформы:
– прызнаць беларускую мову і забяспечыць беларусам магчымасць выказвацца і свабодна камунікаваць з прадстаўнікамі ўласных супольнасцяў ды іншымі людзьмі на беларускай мове.


Белаускі ПЭН -цэнтр
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------