Навіны

На платформе "Талака" абвешчаны збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі ўспамінаў Народнай артысткі Беларусі Зiнаiды Бандарэнкі.

Падтрымаць праект

У гэта цяжка паверыць, але ў наступным годзе Народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Аляксандраўне Бандарэнка – 80!!!

Ёсць асобы, чыё жыццё адлюстроўвае біяграфіі цэлага пакалення. Праўдзіва і чэсна!

Аляксандру Тамковічу выпаў гонар напісаць кнігу пра АСОБУ, а ўсім нам далучыцца да яе выдання:  

" “Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнкі” стане 21-першай маёй кнігай, за 12 гадоў у іх надрукаваны больш за трыста біяграфічных нарысаў.

Гэты плануецца самым ВЯЛІКІМ і самым ЦІКАВЫМ!

Дарэчы, менавіта Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка ў далёкім 2006-ым годзе прэзентавала мне ідэю стварэння біяграфічных кніг. "Лёсы" была першай. Гэта будзе дваццаць першай. Вельмі сімвалічна!

Каля трыццаці гадзін размовы, 250 старонак тэксту, звыш за 300 унікальных фатаграфій, расказы пра нікому невядомыя старонкі жыцця, любоўныя інтрыгі, выклікі ў КДБ,  цікавыя акалічнасці сустрэч з Машэравым, Кісялёвым, Брэжневым, Гарбачовым, Лукашэнкам і іншымі вядомымі віпамі.

Па сутнасці, гэта будзе фотальманах, бо колькаць старонак з фотаздымкамі плануецца амаль роўнай  колькасці старонак тэкста.

Адзін з іх друкую зараз. Калі спадарыня Зінаіда перадавала яго мне, то прапанавала ўгадаць, чые на там рукі. Як і ніхто б іншы, я станоўча не адказаў.

Аказалася, рукі належаць тагачаснаму кіраўніку кампартыі Беларусі Пятру Машэраву. Фота зрабілі пад час святкавання чарговага Дня Перамогі.  Здымак прынеслі з ЦК КПБ са словамі: "Першага мы адрэзалі, бо вядоўцам не паложана быць побач з Машэравым..." "

Фоташопаў тады не было, таму рукі (злева)і і засталіся...

Такіх расказаў у тэксце шмат -- гэтая кніга будзе ўпрыгожваць любую хатнюю бібліятэку! 

Да таго ж, адна з фотазаставак будзе цалкам складацца з фота чытачоў, якія выбярэ сама Зінаіда Аляксаўдра Бандарэнка, а ў якасці ганарара аўтару будзе прапанавана гэта кніга.

Так што ў кожнага чытача ёсць магчымасць стаць маім суаўтарам!

Плюс бонус у якасці дыска запісу кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “Час сэканд хэнд”, якую больш за месяц перад мікрафонам чытала Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка.

Больш за тое, Святлана Алексіевіч пагадзілася напісаць для новай кнігі ўступ.

Яшчэ адзін бонус -- аўдыё-кніга апошніх вершаў Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна "Лепей", якія таксама дэкламавала  Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка.

Лагічна будзе сярод бонусаў дадаць і кнігу "Мазаіка жыцця", прэзентацыю якой вяла Зінаіда Аляксандраўна.

Інфармацыйнымі спонсарамі новай кнігі стануць Арт-сядзіба, віртуальная бібліятэка “Камунікат”, інфармацыйнае агенцтва “БелаПАН”, "Еўрарадыё" , курсы “Мова Нанова”, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы імя “Францыска Скарыны.”

Гэта ўнікальны біяграфічны праект не толькі канкрэтнай ЗОРКІ, а цэлага пакалення.

Праект падтрыманы Саюзам беларускіх пісьменнікаў і будзе надрукаваны ў серыі "Кнігарня пісьменніка".

Вядомая друкарня "Медысонт" прадастаўляе новай кнізе вельмі прыемную зніжку, а інтэрнэт-крама "imbryk.by" за асабістыя сродкі зоймецца яе паштовай дастаўкай.

УСЕ АХВЯРАДАЎЦЫ АТРЫМАЮЦЬ 
КАЛЯНДАРЫК НА НАСТУПНЫ ГОД З ВЫЯВАЙ ВОКЛАДКІ  КНІГІ

Пра аўтараў

Зiнаіда Аляксандраўна Бандарэнка

Нарадзiлася 25 красавіка 1939 года ў Мінску. У першыя дні вайны трапіла на Гомельшчыну. У 1956 годзе скончыла сярэднюю школу, дзе хадзіла ў драматычны гурток. Пасля школы вучылася ў медвучэльні і займалася ў тэатральнай студыi. Прайшла па конкурсе на Гомельскае тэлебачанне.

3 1959 года дыктар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1962 па 1998 год працавала на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання.

У 1968 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1982 года -- мастацкі кіраўнік групы дыктараў.

У 1985 годзе атрымала ганаровае званне Народнай артысткі Беларусі.

У 1998 годзе па прычыне нязгоды з моўным курсам новага прэзідэнта звольнілася з працы.

Працавала вядучай Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Прадстаўляла Беларусь на фестывалях СССР i за мяжой. Творчую дзейнасць З.А. Бандарэнка вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нацыянальны характар.


Тамковіч Аляксандр Леанідавіч

Нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

У 1981 годзе скончыў сярэднюю школу №1 г. Ашмяны. У 1983 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Львоўскага выэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, якое скончыў у 1987 годзе.

Быў накіраваны на пасаду карэспандэнта газеты Беларускай вайсковай акругі “Во славу Родины”.

Пасля путчу 1991 года звольніўся з вайсковай службы, выйшаў з КПСС і стаў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”. З 2006-га  года па наш час выдадзена 20 яго кніг. З 2000 года -- сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў.

З 2009 года -- сябра беларускага ПЭН-цэнтра. З 2011 года -- сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У якасці  рэкламы -- некалькі фотаздымкаў будучай кнігі.

 Зіне Бандарэнка – год жыцця.

 

Студэнтка медвучэльні.

 

Пачатак работы на Гомельскім тэлебачанні.

 Вядучая імпрэзы з нагоды 100-годдзя БНР.

І пяць фота розных часоў,  якія аб’яднаныя прыгажосцю тэлевізійнай ЗОРКІ і беларускай вышыванкай


[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------