Імпрэза "Паўстанне Еўропы" ў межах фестывалю "Шэнгенка" пройдзе 20 сакавіка ў Мінску

20 сакавіка ў галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) у межах фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры "Шэнгенка" адбудзецца сацыялагічна-паліталагічная сустрэча “Паўстанне Еўропы”.

 

Для Беларусі тэмы гістарычнага фарміравання нацыі, адметнасці шляхоў паўставання вялікіх і малых этнасаў, пакручастасці лёсаў тых народаў, што гістарычна пражывалі на землях ад берагоў Дуная да берагоў Дняпра, вельмі блізкія і надзвычай цікавыя.

Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

• Iштван Бiбо. Пра гаротнасць малых усходнееўрапейскіх дзяржаваў (навукова-палемічная праца);

• Анджэй Валіцкі. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм (зборнік навуковых артыкулаў).

Сярод выступоўцаў — перакладчыкі і рэдактары, сацыёлагі і палітолагі: Андрэй Храпавіцкі, Анатоль Сідарэвіч, Генадзь Сагановіч, Андрэй Казакевіч, Ігар Бабкоў, Аляксей Дзермант.

Вядоўца імпрэзы — Аляксей Ластоўскі.

Пачатак а 19-й. Уваход вольны

 

Паводле арганізатараў