Мядовая прэмія 2020

Заснавальнік прэміі паэт і пчаляр Мікола Папека ў чарговы раз уручыў сваю ўзнагароду - вядро мёду лепшаму літаратару. Сёлета 16 кілаграмаў мёду дасталіся Міколу Аляхновічу за зборнік «Вясновы роздум». Кніга выйшла сёлета ў берасцейскім выдавецтве «Альтэрнатыва».

Гэтая арыгінальная прэмія, якую яшчэ называюць "салодкай", уручаецца ўжо ў 19-ты раз, стала знакавай і папулярнай на Берасцейшчыне. Уручэнне прэміі Мікола Папека сумясціў з чарговым візытам у Следчы камітэт, дзе творцу дапытваюць па справе аб масавых закалотах гэтай восені.

Віншуем лаўрэата прэміі Міколу Аляхновіча і зычым цярпення ў барацьбе за праўду Міколу Папеку!




Падрыхтавана па матэрыялах тыднёвіка "Новы час"