Імяніны "Тазіка беларускага"

27 чэрвеня ў кнігарні «Галіяфы» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» пройдзе юбілейная імпрэза з нагоды 13-годдзя выхаду зборніка літаратурна-мастацкіх твораў сяброў руху «Бум-Бам-Літ» «ТАЗІК БЕЛАРУСКІ».
У вечарыне бяруць удзел усе 9 аўтараў «Тазіка беларускага», якіх цяпер вельмі рэдка можна пабачыць разам:
Валянцін Акудовіч,
Зміцер Вішнёў,
Алесь Туровіч,
Альгерд Бахарэвіч,
Юрась Барысевіч,
Віктар Жыбуль,
Ілля Сін,
Усевалад Гарачка,
Серж Мінскевіч,
а таксама запрошаныя госці:
Арцём Кавалеўскі» («Бум-Бам-Літ»)
Вольга Гапеева (Schmerzwerk)
Сяржук Сыс («Тутэйшыя»)
і, вядома ж, музычны гурт
«DRUMMATERIA».
Магчымая таксама прысутнасць дызайнера кнігі Артура Клінава і фотамастака Міхала Баразны.
Адрас кнігарні «Галіяфы»: (Падземка, Незалежнасці, 43)
Пачатак: у 18:00.
Уваход вольны.