Навіны

Сёння на Кальварыйскія могілкі ў Мінску да магілы народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча прыйшлі шмат дзясяткаў чалавек. Былі яны самых розных узростаў і прафесій. Былі тут і ліцэісты незалежнага Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Коласа, і кіраўнікі найважнейшых культурніцкіх незалежных арганізацый, настаўніцы, пісьменнікі, журналісты, выкладчыкі, палітыкі, сябры і родныя Ніла Сымонавіча, і проста невядомыя шырокай грамадскасці чытачы Гілевіча, якія адгукнуліся на падзею, прынеслі букеты кветак любімаму паэту.

Скульптар Ігар Засімовіч, які выконваў і помнікі Касцюшку, і нядаўна адкрыты помнік Леаніду Маракову на Заходніх могілках, вырашыў сваю задачу, крыху адсылаючы да помніка Васіля Быкаву — суворы строгі камень, дзе золатам узноўлены пісьменніцкі почырк. Пасля таго, як спадар Ігар з Сяргеем Нілавічам Гілевічам знялі з помніка покрыва, ён амаль адразу знік за мноствам кветак, ускладзеных шанавальнікамі таленту Гілевіча.

hil2.jpg

Распачаў урачыстую цырымонію пісьменнік, старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, які прыгадаў вялікія заслугі Ніла Гілевіча перад Беларуссю, а таксама падзяліўся асабістымі ўспамінамі пра апошнія гады жыцця паэта, пра кватэру і канапу, закладзеную кнігамі, газетамі, пра заўсёды і ва ўсіх падзеях абазнанага Ніла Сымонавіча, які, нягледзячы на цяжкую хваробу, што не давала яму выходзіць з кватэры, заставаўся аптымістам і шчыра цікавіўся навінамі з Саюза пісьменнікаў, новымі кнігамі, публікацыямі.

hil3.jpg

Пра характар і нязломны дух Гілевіча, яго палітычную дзейнасці распавеў старэйшы сябра паэта, акадэмік Радзім Гарэцкі. З навінамі пра Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча выступіў яго в.а. рэктара Алег Трусаў. Нямала добрых слоў у адрас народнага паэта сказалі старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, намеснік старшыні рады МГА ЗБС "Бацькаўшчына" Валер Герасімаў, паэты Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, пісьменнік Уладзімір Арлоў і многія іншыя. 

Напрыканцы ўрачыстасці Сяргей Гілевіч шчыра падзякаваў усім, хто завітаў пакланіцца паэту і ўспомніць ягоныя вершы, якія, канечне ж, таксама не раз гучалі сёння пад бел-чырвона-белымі сцягамі. 

hil5.jpg



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------