Навіны
Дата публікацыі: 17.12.2018
17497
Самыя яркія беларускія літаратары з’ехаліся на Падляшша. У Белавежскай пушчы прайшоў ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”.
Сустрэчы з’яўляюцца нагодай да размоваў пра тое, што прайшло на працягу года, і пра будучае, адзначыў суарганізатар семінара Барыс Пятровіч:
– Чарговае “Бязмежжа” – гэта магчымасць пабачыцца, пачуць новыя творы, парадавацца новымі кнігамі, якія выйшлі, адкрыць для сябе новыя імёны, якія можна потым паказаць і ў Беларусі. Тое, што мы бываем тут, на Беласточчыне, тое, што нас запрашаюць, тое, што мы сустракаемся тут з вельмі цікавымі творцамі і вельмі цікавымі людзьмі, – гэта тое, што застаецца назаўсёды ў душы і прымушае нас з яшчэ большым натхненнем працаваць.
Віктар Шніп, Ціхан Чарнякевіч, Барыс Пятровіч
Літаратурны семінар “Бязмежжа” арганізуе праграмная рада тыднёвіка “Ніва”, Беларускі саюз у Польшчы і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Семінар праходзіць 14-16 снежня. Ужо традыцыйна мерапрыемства адбываецца ў Ляўкове, што ў Белавежскай пушчы. Тут літаратары, выдаўцы і творцы з Беларусі і Падляшша абмяркоўваць стан сучаснай беларускай літаратуры.
Сёлета ўпершыню ў семінары прымае ўдзел паэт Віктар Шніп:
– Я за гэтым літаратурным “Бязмежжам” даўно сачу і даўно марыў сюды прыехаць. Цяпер выбраўся і вельмі задаволены тым, што нягледзячы на тое, што ўсё мяняецца ў свеце, але літаратурныя сувязі не развальваюцца, мацуюцца. І самае галоўнае, што ёсць не толькі ў Беларусі беларусы, але і тут.
У пятніцу адбылася аўтарская прэзентацыя паэтэсы Міры Лукшы. Першы дзень семінару завершыла паэтычнае і бардаўскае выступленне Алеся Камоцкага.
Віктар Сазонаў і Зміцер Бартосік
* * *
Беларускія паэты, выдаўцы і журналісты з Польшчы і Беларусі сустрэнуцца ў Белавежскай пушчы. Пройдзе ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”. Цягам трох дзён удзельнікі будуць падводзіць вынікі працы, а таксама размаўляць пра новыя праекты. Кажа старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа:
– У гэтым годзе мы, як беларусы ў Польшчы, таксама маем, што прадставіць, маем што паказваць сябрам з Беларусі. Да канца года пабачыць свет кніга вершаў Надзеі Артымовіч у перакладзе Марціна Рэмбача на польскую мову. Пабачыць свет доўгачаканая кніга прозы Міхася Андрасюка „Поўня”. Адбудуцца чытанні, слуханні звязаныя з юбілеем „Белавежы”.
„Бязмежжа” завершылася падвядзеннем вынікаў літконкурсу „Дэбют”, арганізаванага „Нівай”. Літаратурны семінар „Бязмежжа” супольна ладзяць Беларускі саюз у Польшчы, Тыднёвік „Ніва” і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------