Навіны

Самыя яркія беларускія літаратары з’ехаліся на Падляшша. У Белавежскай пушчы прайшоў ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”. 

Сустрэчы з’яўляюцца нагодай да размоваў пра тое, што прайшло на працягу года, і пра будучае, адзначыў суарганізатар семінара Барыс Пятровіч:

– Чарговае “Бязмежжа” – гэта магчымасць пабачыцца, пачуць новыя творы, парадавацца новымі кнігамі, якія выйшлі, адкрыць для сябе новыя імёны, якія можна потым паказаць і ў Беларусі. Тое, што мы бываем тут, на Беласточчыне, тое, што нас запрашаюць, тое, што мы сустракаемся тут з вельмі цікавымі творцамі і вельмі цікавымі людзьмі, – гэта тое, што застаецца назаўсёды ў душы і прымушае нас з яшчэ большым натхненнем працаваць. 

biaz850.jpg

Віктар Шніп, Ціхан Чарнякевіч, Барыс Пятровіч

Літаратурны семінар “Бязмежжа” арганізуе праграмная рада тыднёвіка “Ніва”, Беларускі саюз у Польшчы і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Семінар праходзіць 14-16 снежня. Ужо традыцыйна мерапрыемства адбываецца ў  Ляўкове, што ў Белавежскай пушчы. Тут літаратары, выдаўцы і творцы з Беларусі і Падляшша абмяркоўваць стан сучаснай беларускай літаратуры. 

Сёлета ўпершыню ў семінары прымае ўдзел паэт Віктар Шніп

– Я за гэтым літаратурным “Бязмежжам” даўно сачу і даўно марыў сюды прыехаць. Цяпер выбраўся і вельмі задаволены тым, што нягледзячы на тое, што ўсё мяняецца ў свеце, але літаратурныя сувязі не развальваюцца, мацуюцца. І самае галоўнае, што ёсць не толькі ў Беларусі беларусы, але і тут. 

У пятніцу адбылася аўтарская прэзентацыя паэтэсы Міры Лукшы. Першы дзень семінару завершыла паэтычнае і бардаўскае выступленне Алеся Камоцкага

biax850.JPG

Віктар Сазонаў і Зміцер Бартосік

* * *  
Беларускія паэты, выдаўцы і журналісты з Польшчы і Беларусі сустрэнуцца ў Белавежскай пушчы. Пройдзе ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”. Цягам трох дзён удзельнікі будуць падводзіць вынікі працы, а таксама размаўляць пра новыя праекты. Кажа старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа:

– У гэтым годзе мы, як беларусы ў Польшчы, таксама маем, што прадставіць, маем што паказваць сябрам з Беларусі. Да канца года пабачыць свет кніга вершаў Надзеі Артымовіч у перакладзе Марціна Рэмбача на польскую мову. Пабачыць свет доўгачаканая кніга прозы Міхася Андрасюка „Поўня”. Адбудуцца чытанні, слуханні звязаныя з юбілеем „Белавежы”. 

IMG_20160331_082912-833x400.jpg

„Бязмежжа” завершылася падвядзеннем вынікаў літконкурсу „Дэбют”, арганізаванага „Нівай”. Літаратурны семінар „Бязмежжа” супольна ладзяць Беларускі саюз у Польшчы, Тыднёвік „Ніва” і Саюз беларускіх пісьменнікаў


Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------