Намінанты прэміі Юрыя Шэвялёва

Фота: tisk.org.ua

Украінскі Пэн-цэнтр абвясціў доўгі спіс на прэмію імя Юрыя Шэвялёва за найлепшую кнігу эсэ.

Такім чынам сёлетнімі намінантамі сталі:

1. Вякленка Алег «Чорнобиль: етюди з натури» 

2. Герасімюк Вольга «Я повернулася. Люблю» 

3. Гарбацюк Васіль «У слові – назавжди. Поділля в письменницьких долях» 

4. Клачко Дзіяна «65 українських шедеврів. Визнані й неявні» 

5. Яўгенія Кананенка «Слово свого роду» 

6. Лучук Іван «Антропос і бібліон. Есеї розмаїті» 

7. Махно Васіль «Околиці та пограниччя» 

8. Пятро Мідзіянка «Стовп у центрі Європи» 

9. Уладзімір Панчанка «Сонячний годинник»

10. Пастух Тарас «Мости Олега Лишеги» 

11. Прахаська Тарас «Так, але ...»

12. Славінская Ірына «Мої запасні життя» 

13. Цітарэнка Марыя «Комунікація від нуля. Есеї для Мані» 


Журы прэміі-2019 уключае: літаратуразнаўца, віцэ-прэзідэнт украінскага ПЭНу Вольга Гнацюк; ганаровы прэзідэнт украінскага ПЭНу Мікола Рабчук; прэзідэнт украінскага ПЭНу, пісьменнік Андрэй Куркоў; дырэктар Кіева-Магілянскай бізнес-школы Аляксандр Саўрук; літаратуразнаўца, кіраўнік выдавецкай праграмы Украінскага навуковага інстытута Гарвардскага ўніверсітэта Алег Кацуба; галоўны рэдактар ​​выдавецтва «Дух і літара» Леанід Фінберг; літаратуразнаўца, член-карэспандэнт НАНУ (Інстытут літаратуры) Тамара Гундарава; літаратуразнаўца Элеанора Салавей; філосаф, лаўрэат Прэміі 2016 г. Вахтанг Кебуладзэ; лаўрэат Прэміі 2017 г. Андрэй Любко і пісьменнік, філосаф, лаўрэат Прэміі 2018 года Уладзімір Ярмоленка.

Шорт-ліст фіналістаў будзе апублікаваны не пазней 10 снежня. Цырымонія ўзнагароджання пераможцы традыцыйна адбудзецца ў Кіева-Магілянскай бізнес-школе 17 снежня, у дзень нараджэння Юрыя Шэвялёва.

Лаўрэаты Прэміі мінулых гадоў: Тарас Прахаська («Одної і тої самої»), Андрэй Партноў («Історії для домашнього вжитку»), Канстанцін Маскалец («Сполохи»), Аляксандр Бойчанка («Більше/менше»), Вахтанг Кебуладзэ («Чарунки долі»), Андрэй Любка («Саудаде») і Уладзімір Ермаленка («Плинні ідеології»).

Заснавальнікі прэміі: украінскі ПЭН, Кіева-Магілянская бізнес-школа, выдавецтва «Дух і літара», Навуковы інстытут Гарвардскага універсітэта.


Украінскі Пэн-цэнтр