Навіны

Фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»

Сёлетні фестываль «Вершы на асфальце» адбываўся ажно ў пяці лакацыях і аб'яднаў паэтаў, музыкаў, мысляроў і перакладчыкаў з Беларусі, Гішпаніі, Польшчы, Літвы, Украіны і Швецыі.

Падчас фестывалю ўручылі адразу некалькі прэмій: імя Міхася Стральцова (лаўрэатка Анхела Эспіноса Руіс) і «Залаты апостраф» (лаўрэаты: Васіль Зуёнак, Уладзімір СцяпанМарыя Бадзей).

Натуральна, падчас фестывалю адбываліся паэтычныя чытанні, прэзентацыі, сустрэчы з замежнымі творцамі (сёлета на фэст завітала шведская пісьменніца Іда Ліндэ) і Фэст аднаго верша, пераможцам якога стаў Стась Карпаў.

стральцоў_фэст.jpg

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: У МІНСКУ АДКРЫЎСЯ СТРАЛЬЦОЎСКІ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ «ВЕРШЫ НА АСФАЛЬЦЕ»

Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл

Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц, заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2017 годзе, сёлета была ўручана ўжо трэці раз. Стыпендыяткамі-2019 сталі паэткі Вольга Гронская, Марыя Мартысевіч і Ларыса Раманава.


Аўдыёдыск «Суперкніга пра Біла і Болу» па кнізе Гунілы Бэргстрэм

2 красавіка, у дзень распаўсюду інфармацыі аб праблеме аутызма, Саюз беларускіх пісьменнікаў прэзентаваў аўдыёкнігу «Суперкніга пра Біла з Болай», які запісалі Павел Харланчук і Ганна Хітрык. Таксама актыўны ўдзел у стварэнні кнігі і запісе дыска прынялі перакладчыца і культурная арганізатарка Надзея Кандрусевіч, перакладчыкі Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава.

А яшчэ Біл і Бола цяпер вандруюць па краіне: акторкі тэатрыка «Лямцавая батлейка» Вераніка Фаміна і Наталля Леванава ладзяць тэатралізаваныя чытанні, «рыцарская» каманда Юрыя Усціновіча на прыкладзе ўласнай жыццёвай гісторыі паказвае, што быць асаблівым цяжка, але не варта ўпадаць у роспач.


ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: БІЛ І БОЛА, ХАРЛАНЧУК І ХІТРЫК ВЯРТАЮЦЦА!

Кацярына Дубовік і прэмія Цёткі 

Сёлета прэмію Цёткі ў намінацыі «Найлепшыя ілюстрацыі» атрымала Кацярына Дубовік за афармленне кніжкі Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты», што выйшла ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Каляровы ровар». Ужо другі раз запар найлепш ілюстраванымі прызнаюцца кнігі гэтай серыі: летась найлепшымі былі прызнаныя ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч да кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука. Вясёлы вулей».

ДУБОВІК.jpg

Соты нумар «Дзеяслова»

Выйшаў з друку 100-ы нумар часопіса «Дзеяслоў». Натуральна, рэдакцыя хацела зрабіць яго незвычайным. 

Было некалькі ідэяў, як ажыццявіць гэта. Спачатку мы думалі проста перавыдаць першы нумар часопіса. Каб паказаць, што ідзе час, але – сапраўдная літаратура не старэе, не губляе сваёй актуальнасці і значнасці, не слугуе ўладам і застаецца па-за палітыкай.

Аднак, урэшце паўстаў нумар, дзе было вырашана даць слова аўтарам з першага «Дзеяслова», але з новымі тэкстамі.


ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: ВЫЙШАЎ ЮБІЛЕЙНЫ НУМАР «ДЗЕЯСЛОВА»: ЗАЛАТЫ НАБОР АЎТАРАЎ

Мультфільм «Ад Скарыны пачатак... Гісторыя беларускай кнігі за 3 хвіліны»

Падарунак школьнікам – анімацыйны фільм «Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі». Упершыню ўзноўленая сродкамі анімацыі, гісторыя беларускага кнігадруку паказаная за тры хвіліны.

«Гісторыя беларускай кнігі працягваецца, і кожны з нас можа ўпісаць у гэтую гісторыю сваю ўласную старонку», – гаворыць Барыс Пятровіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

     

«Libido» Іллі Сіна 

Ілля Сін з кнігай «Libido» (серыя «Кнігарня пісьменніка») атрымаў у гэтым годзе адразу некалькі прэмій: «Гліняны Вялес» і Прэмію Гедройца.

сін.jpg

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: СІЛО ДЛЯ «ЧАСЦІЦЫ БОГА»

Школа маладога літаратара W/Rights 

Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» абʼядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў. Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

Сёлета школа павялічылася ўдвая  – цяпер 40 чалавек вучацца на 2 аддзяленнях.


ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: ПРАЙШЛІ ПЕРШЫЯ ЗАНЯТКІ Ў ШКОЛЕ МАЛАДОГА ЛІТАРАТАРА W/RIGHTS

Паэтычнае свята «Агмень» памяці Анатоля Сыса 

Вечарына памяці Анатоля Сыса сёлета ўпершыню прайшла не ў Гарошкаве, радзіме паэта, а ў Мінску. 

«Вечарына Сыса адбывалася нібыта пры жывым паэце, нібыта ён не адышоў амаль пятнаццаць гадоў таму. Разам з тым, усе супярэчнасці, звязаныя з Сысовымі тэмпераментам і рысамі характару, перад гледачамі не паўставалі, што дазволіла і выступоўцам-літаратарам, і музыкам засяродзіцца ўласна на паэзіі. Трэба сказаць, што ўсе песні Сержука Доўгушава, Касі Камоцкай, Алега Хаменкі і Алеся Камоцкага на вершы Сыса гучалі ў гэты вечар надзвычайна пранізліва», – кажа Ціхан Чарнякевіч.

агмень.jpg

Новы том збору твораў Васіля Быкава

У гэтым годзе пабачыла свет другая кніга дзясятага тома збору твораў Васіля Быкава.

Нагадаем, што першы ў гісторыі Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткаваны ў 2005 годзе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», пры ўдзеле Грамадзянскай ініцыятывы «Агульнанацыянальны рух Воля народа», расейскага выдавецтва «Время», пазней – беларускага выдавецтва «Кнігазбор»

Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына Васіля Быкава 1981-1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрвʼю, гутаркі і калектыўныя творы.

f2cb92d62e5fc1a72f134ba64a58f0b7 (1).jpg

СПАМПАВАЦЬ КНІГІ МОЖНА ТУТ.

Сябра Сакратарыяту СБП Алена Макоўская ўвайшла ў Раду European Writers Council

Еўрапейская пісьменніцкая рада – федэрацыя 44 нацыянальных арганізацый прафесійных пісьменнікаў, літаратурных перакладчыкаў і праектных менеджараў. Яна прадстаўляе больш за 160 тысяч літаратараў з 34 краін Еўропы, найперш з Еўрасаюза, а таксама Беларусі, Ісландыі, Каталоніі, Нарвегіі, Сербіі, Турцыі, Швейцарыі і Чарнагорыі. 

У склад праўлення ўпершыню за час існавання EWC ўвайшла прадстаўніца Беларусі – сябра Сакратарыяту ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», кіраўніца Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.


 ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: АЛЕНА МАКОЎСКАЯ АБРАНАЯ Ў ПРАЎЛЕННЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПІСЬМЕННІЦКАЙ РАДЫ


Саюз беларускіх пісьменнікаў
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------