Навіны
Фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»
Сёлетні фестываль «Вершы на асфальце» адбываўся ажно ў пяці лакацыях і аб'яднаў паэтаў, музыкаў, мысляроў і перакладчыкаў з Беларусі, Гішпаніі, Польшчы, Літвы, Украіны і Швецыі.
Падчас фестывалю ўручылі адразу некалькі прэмій: імя Міхася Стральцова (лаўрэатка Анхела Эспіноса Руіс) і «Залаты апостраф» (лаўрэаты: Васіль Зуёнак, Уладзімір Сцяпан, Марыя Бадзей).
Натуральна, падчас фестывалю адбываліся паэтычныя чытанні, прэзентацыі, сустрэчы з замежнымі творцамі (сёлета на фэст завітала шведская пісьменніца Іда Ліндэ) і Фэст аднаго верша, пераможцам якога стаў Стась Карпаў.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: У МІНСКУ АДКРЫЎСЯ СТРАЛЬЦОЎСКІ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ «ВЕРШЫ НА АСФАЛЬЦЕ»
Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл
Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц, заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2017 годзе, сёлета была ўручана ўжо трэці раз. Стыпендыяткамі-2019 сталі паэткі Вольга Гронская, Марыя Мартысевіч і Ларыса Раманава.
Аўдыёдыск «Суперкніга пра Біла і Болу» па кнізе Гунілы Бэргстрэм
2 красавіка, у дзень распаўсюду інфармацыі аб праблеме аутызма, Саюз беларускіх пісьменнікаў прэзентаваў аўдыёкнігу «Суперкніга пра Біла з Болай», які запісалі Павел Харланчук і Ганна Хітрык. Таксама актыўны ўдзел у стварэнні кнігі і запісе дыска прынялі перакладчыца і культурная арганізатарка Надзея Кандрусевіч, перакладчыкі Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава.
А яшчэ Біл і Бола цяпер вандруюць па краіне: акторкі тэатрыка «Лямцавая батлейка» Вераніка Фаміна і Наталля Леванава ладзяць тэатралізаваныя чытанні, «рыцарская» каманда Юрыя Усціновіча на прыкладзе ўласнай жыццёвай гісторыі паказвае, што быць асаблівым цяжка, але не варта ўпадаць у роспач.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: БІЛ І БОЛА, ХАРЛАНЧУК І ХІТРЫК ВЯРТАЮЦЦА!
Кацярына Дубовік і прэмія Цёткі
Сёлета прэмію Цёткі ў намінацыі «Найлепшыя ілюстрацыі» атрымала Кацярына Дубовік за афармленне кніжкі Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты», што выйшла ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Каляровы ровар». Ужо другі раз запар найлепш ілюстраванымі прызнаюцца кнігі гэтай серыі: летась найлепшымі былі прызнаныя ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч да кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука. Вясёлы вулей».
Соты нумар «Дзеяслова»
Выйшаў з друку 100-ы нумар часопіса «Дзеяслоў». Натуральна, рэдакцыя хацела зрабіць яго незвычайным.
Аднак, урэшце паўстаў нумар, дзе было вырашана даць слова аўтарам з першага «Дзеяслова», але з новымі тэкстамі.Было некалькі ідэяў, як ажыццявіць гэта. Спачатку мы думалі проста перавыдаць першы нумар часопіса. Каб паказаць, што ідзе час, але – сапраўдная літаратура не старэе, не губляе сваёй актуальнасці і значнасці, не слугуе ўладам і застаецца па-за палітыкай.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: ВЫЙШАЎ ЮБІЛЕЙНЫ НУМАР «ДЗЕЯСЛОВА»: ЗАЛАТЫ НАБОР АЎТАРАЎ
Мультфільм «Ад Скарыны пачатак... Гісторыя беларускай кнігі за 3 хвіліны»
Падарунак школьнікам – анімацыйны фільм «Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі». Упершыню ўзноўленая сродкамі анімацыі, гісторыя беларускага кнігадруку паказаная за тры хвіліны.
«Гісторыя беларускай кнігі працягваецца, і кожны з нас можа ўпісаць у гэтую гісторыю сваю ўласную старонку», – гаворыць Барыс Пятровіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.
«Libido» Іллі Сіна
Ілля Сін з кнігай «Libido» (серыя «Кнігарня пісьменніка») атрымаў у гэтым годзе адразу некалькі прэмій: «Гліняны Вялес» і Прэмію Гедройца.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: СІЛО ДЛЯ «ЧАСЦІЦЫ БОГА»
Школа маладога літаратара W/Rights
Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» абʼядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў. Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.
Сёлета школа павялічылася ўдвая – цяпер 40 чалавек вучацца на 2 аддзяленнях.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: ПРАЙШЛІ ПЕРШЫЯ ЗАНЯТКІ Ў ШКОЛЕ МАЛАДОГА ЛІТАРАТАРА W/RIGHTS
Паэтычнае свята «Агмень» памяці Анатоля Сыса
Вечарына памяці Анатоля Сыса сёлета ўпершыню прайшла не ў Гарошкаве, радзіме паэта, а ў Мінску.
«Вечарына Сыса адбывалася нібыта пры жывым паэце, нібыта ён не адышоў амаль пятнаццаць гадоў таму. Разам з тым, усе супярэчнасці, звязаныя з Сысовымі тэмпераментам і рысамі характару, перад гледачамі не паўставалі, што дазволіла і выступоўцам-літаратарам, і музыкам засяродзіцца ўласна на паэзіі. Трэба сказаць, што ўсе песні Сержука Доўгушава, Касі Камоцкай, Алега Хаменкі і Алеся Камоцкага на вершы Сыса гучалі ў гэты вечар надзвычайна пранізліва», – кажа Ціхан Чарнякевіч.
Новы том збору твораў Васіля Быкава
У гэтым годзе пабачыла свет другая кніга дзясятага тома збору твораў Васіля Быкава.
Нагадаем, што першы ў гісторыі Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткаваны ў 2005 годзе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», пры ўдзеле Грамадзянскай ініцыятывы «Агульнанацыянальны рух Воля народа», расейскага выдавецтва «Время», пазней – беларускага выдавецтва «Кнігазбор».
Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына Васіля Быкава 1981-1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрвʼю, гутаркі і калектыўныя творы.
СПАМПАВАЦЬ КНІГІ МОЖНА ТУТ.
Сябра Сакратарыяту СБП Алена Макоўская ўвайшла ў Раду European Writers Council
Еўрапейская пісьменніцкая рада – федэрацыя 44 нацыянальных арганізацый прафесійных пісьменнікаў, літаратурных перакладчыкаў і праектных менеджараў. Яна прадстаўляе больш за 160 тысяч літаратараў з 34 краін Еўропы, найперш з Еўрасаюза, а таксама Беларусі, Ісландыі, Каталоніі, Нарвегіі, Сербіі, Турцыі, Швейцарыі і Чарнагорыі.
У склад праўлення ўпершыню за час існавання EWC ўвайшла прадстаўніца Беларусі – сябра Сакратарыяту ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», кіраўніца Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: АЛЕНА МАКОЎСКАЯ АБРАНАЯ Ў ПРАЎЛЕННЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПІСЬМЕННІЦКАЙ РАДЫ
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------