Наталцы Бабінай — 55!

Наталка Бабіна
Наталля Васільеўна Бабіна нарадзілася 15 траўня 1966 года ў в. Заказанка Берасцейскага раёна. Пасля школы вучылася на інжынера ў Мінскім палітэхнічным інстытуце. Працавала інжынерам на заводзе «Цветатрон» (Берасце), на заводзе імя Леніна (Мінск). Таксама працавала ў газеце «Збудзінне», потым інжынерна-тэхнічным супрацоўнікам у дзяржаўнай газеце «Звязда».

З 1994 года супрацоўнічае з газетай «Наша Ніва», з 2007 года — штатны журналіст газеты. Замужам, мае трох дзяцей.

Мастацкія творы пачала друкаваць у 1994 годзе. Піша па-беларуску і па-ўкраінску. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», газетах «Звязда» і «Наша Ніва»; ва ўкраінскіх часопісах «Сучасність», «Кур’ер Крівбасу», «Над Бугом і Нарвою», газеце «Поступ». Творы перакладзеныя на польскую, чэскую, украінскую і ангельскую мовы.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Наталку Бабіну з нагоды юбілею, зычаць ёй моцнага здароўя, выдатнага настрою, натхнення і плёну ў працы!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"