Навіны

Кнігі пра Маму Му і Крумкача «Мама Му паранілася», «Мама Му ўяўляе», «Мама му на арэлях», «Крумкач кажа НЕЛЬГА» Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст (пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч)

Гісторыі пра гарэзлівую карову Маму Му і яе сябра Крумкача ўжо даўно вядомыя беларускім дзеткам і іх бацькам. А сама аўтарка Юя Вісландэр неаднойчы прыязджала ў Менск на прэзентацыі кнігі і сустрэчы з чытачамі.

У кнізе «Мама Му паранілася» Мама Му хацела пералезці цераз агароджу, але паслізнулася, упала і паранілася. Што рабіць? Ці дапаможа ёй яе лепшы сябар Крумкач?



« – Прывітанне, Мама Му, – павітаўся Крумкач. – Чаму ты стаіш у кароўніку? Глянь, які цудоўны дзень!

Я паранілася, – прашаптала Мама Му.
Ушчыкніце мяне за пёркі, што ты зрабіла? – закрычаў Крумкач. – У цябе агромністы гузак на лбе!
Так, а зірні яшчэ вось сюды! – паказала Мама Му.
Карр! У цябе ўвесь жывот у пластыры, што здарылася?!»

У кнізе «Мама Му ўяўляе» на вуліцы зіма, але Мама Му вельмі сумуе па лету і цёпламу сонцу. Яна прапануе свайму сябру Крумкачу ўяўляць розныя цікавыя рэчы, каб узняць настрой і весела бавіць час.



« – Крумкач, давай нешта зробім. Давай будзем уяўляць, што цяпер лета! Хадзем на двор!

Хіба табе можна выходзіць з кароўніка зімой?
«Можна, не можна!» Хадзем, і ўсё!
Кар, ужо іду… Пхе-пхе, я кашляю… Я, відаць, прастыў!
Хадзем паглядзім, ці паклала жонка гаспадара штосьці ў кармушку для птушак, – прапанавала Мама Му».

У кнізе «Мама Му на арэлях» Мама Му вельмі хоча навучыцца гушкацца на арэлях, бо гэта так весела і дзецям так падабаецца! Але ці дапаможа ёй яе найлепшы сябар Крумкач і ці атрымаецца ў яе?



«– Ты ж карова, Мама Му, – сказаў ён. – Дзіўная, вядома, але карова. А каровы. Не. Гушкаюцца.

– Так, – адказала Мама Му. – Вельмі шкада, што каровы не гушкаюцца на арэлях.

– Шкада?! – закрычаў Крумкач. – КАР! Каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя.

– А ты быў бы задаволены, Крумкач? – запыталася Мама Му.

– Я – не! – абурыўся Крумкач. – Я ж Крумкач!

– Вось і я таксама не задаволеная, – сказала Мама Му..».

«Крумкач кажа НЕЛЬГА» – кніжка-кардонка пра Маму Му і Крумкача для самых маленькіх. Мама Му хоча зрабіць столькі ўсяго вясёлага і незвычайнага, але яе сябар Крумкач увесь час кажа ёй НЕЛЬГА. Пакуль аднойчы Крумкач не вырашае павесяліцца разам з Мамай Му…



« – Хадзі сюды, Крумкач, я хачу пакатацца на санках. Пацягаеш мяне?

Ушчыкніце мяне за пёркі! Крумкачам НЕЛЬГА цягаць кароў. Цягай сябе сама!»

«Ёрдзіс» Юя Вісландэр, Лота Гефенблад (пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч)

У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 50-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.



«Вось тады я і прыдумала запісваць САМАЕ ЖАХЛІВАЕ, ШТО МОЖА ЗДАРЫЦЦА. І на першай паперцы я запісала: «Што я абсікаюся ў кіно». Насамрэч мне было амаль прыемна, калі я гэта пісала – бо гэта ўжо здарылася. Але потым я пачала думаць пра тое, што было ў сто разоў горшым і жахлівейшым. І вось усе гэтыя паперкі я складвала ў шкатулку. На адной паперцы я напісала: «Што мы пераедзем». На іншай: «Што памрэ мама».

«Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» Сара Лундберг (пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч)

Кніга шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг «Птушка ўва мне ляціць куды захоча» у 2017 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі.



Гэта гісторыя, натхнёная жыццём, працай, лістамі і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан, гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай.

На пачатку 1900-х у вёсцы Хамердаль у Швецыі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Бэртай. Больш за ўсё на свеце яна любіла маляваць і марыла стаць мастачкай.

Але ў той час атрымаць мастацкую адукацыю было надзвычай складана. Асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і. Бэрта мусіла дапамагаць па гаспадарцы, калі яе маці захварэла на сухоты.

Але што рабіць з марамі і жаданнямі? Ці спраўдзяцца яны?

«Думаю,
калі б я была птушкай,
то змагла б паляцець.
З нашай вёскі.
Да іншага жыцця.
Туды, дзе я была б той, кім я ёсць.
Дзе ніхто не крычыць на мяне
І не лічыць нязграбнай дзівачкай».

«Мулан і бабуля» Лена Андэрсан (пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч)

Кніга для зусім маленькіх. Дзяўчынка Мулан застаецца на цэлы дзень са сваёй бабуляй. Чым яны могуць заняцца разам? Апранацца, гатаваць ежу, ісці гуляць на вуліцу, ці застацца дома і чытаць казкі?



«Маё шчаслівае жыццё» Роўз Лагеркранц, Эва Эрыксан (пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч)

Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з’яўляецца сяброўка! Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ…



«Цяпер кожны дзень у школе пачынаецца з таго, што дзеці запісваюць штосьці пра сябе ў адмысловых сшытках.

Сшытак Дзюнэ мае назву: Маё шчаслівае жыццё. Вось што яна там піша:

Мяне завуць Даніэла, але ўсе завуць мяне Дзюнэ. У мяне светлыя валасы, залаціста-жоўтыя. Светла-залаціста-жоўтыя. У мяне блакітныя вочы. Мая любімая страва – макароны з кетчупам, і я была шчаслівая шмат разоў у сваім жыцці».

Больш яна пакуль нічога не запісвае. Але ўсё ў гэтым апавяданні – праўда».

«Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас» Ульф Старк, Лінда Бундэстам (пераклад са шведскай мовы Алесі Башарымавай)

Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.



Такіх звяроў і праўда ніхто (апроч нас!) не бачыў – у кнізе вы пазнаёміцеся з Эскалопам, Кракавякам, Сланцам, Клыпантропкай, Качэўлікам ды іншымі цудоўнымі істотамі, якія жывуць вакол і ўнутры нас. Яны навучаць нас думаць пра важнае і заўважаць дзівоснае ў сабе і іншых.

Бубух
Бух-бух-бух –
Ад маёй хады
Усе на ўвесь дух
Бягуць хто куды.
І вось я самотны, дарэмна іх клічу.
Што мне рабіць з маім абліччам?

«Калядны гном для Фіндуса» Свэн Нурдквіст (пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч)

Сапраўдны калядны раман з 17 частак, у якіх расказваецца, як стары Пэтсан спрабуе змайстраваць для свайго любімага коціка Фіндуса Каляднага гнома. Але потым здараюцца цуды.

Ніколі не абяцай зашмат. Пэтсан часта пра гэта думае, асабліва пасля таго, як паабяцаў коціку Фіндусу, што да іх на Каляды прыйдзе Калядны гном. Але ж Пэтсан ведае, што ніякага Каляднага гнома не існуе. І ён вырашае сам змайстраваць гнома, які б рухаўся і размаўляў. Толькі трэба зрабіць гэта так, каб Фіндус ні аб чым не здагадаўся. Аднак вельмі хутка Пэтсан разумее, што гэта вельмі складана і амаль немагчыма. Некалькі тыдняў перад святам мінаюць вельмі дзіўна. Стары ўвесь час бавіць у сваёй майстэрні – нешта робіць і аб нечым думае, – і коціку здаецца, што на яго зусім забыліся. Калі Каляды ўрэшце надыходзяць, Пэтсан вельмі хвалюецца, як усё спрацуе. Але здараецца нешта неверагоднае – і можна толькі здагадвацца, што насамрэч адбылося на Каляды.



«На хутары, дзе жыў Пэтсан, ішоў снег. Снег ішоў ужо цэлы тыдзень і цяпер тоўстым слоем ляжаў на даху дома, на паветцы з дровамі, прыбіральні, куратніку ды майстэрні. Усе палі ды лугі навокал былі белыя і нават здаваліся мяккімі, а кожную галінку ў лесе прыгожа зацерушыў снег. Усё выглядала менавіта так, як і мусіць выглядаць перад Калядамі.

Пэтсан і коцік Фіндус сядзелі на кухні, елі кашу і глядзелі на сняжынкі, якія кружыліся за акном.

– Ну вось, хутка ўжо і Каляды, Фіндус, – прамовіў Пэтсан.

Фіндус глядзеў праз вялікі ды ўказальны пальцы, уяўляючы, што ловіць сняжынкі.

– Ага… а хутка – гэта калі? – запытаўся ён і злавіў сняжынку.

– Праз дваццаць чатыры дні.

Фіндус уздрыгнуў ды спалохана ўтаропіўся ў Пэтсана.

– Дваццаць чатыры дні? Гэта ж зусім не хутка! Як найменш тыдзень!

– Нічога, час праляціць імкліва. Да таго ж нам трэба шмат усяго зрабіць да Калядаў: напячы імбірнага печыва, прыбраць у хаце, прывезці ялінку з лесу, падрыхтаваць падарункі…

– А чаму да нас не прыходзіць Калядны гном з падарункамі? – перапыніў яго Фіндус.

– Гном? А адкуль ты ведаеш пра гнома? – Пэтсан здзіўлена паглядзеў на коціка.

Яны ніколі раней ні пра якога гнома не размаўлялі. Каты звычайна святкуюць Каляды без гнома. Але Фіндус, вядома, быў не зусім звычайны коцік.

– Я чуў, дзеці казалі, што гном прыносіць падарункі на Каляды. І я падумаў, што ён мог бы зазірнуць і да нас, – адказаў Фіндус.

– Так, але ён, можа, пра нас і не ведае, – сказаў Пэтсан.

– Як гэта не ведае?! Вось жа мы сядзім! – здзівіўся Фіндус. – А ты не можаш яму неяк расказаць пра нас?»

Яшчэ болей пра дзіцячыя кнігі шведскіх аўтараў можна даведацца на старонцы выдавецтва «Коска» у Фэйсбуку


Надзея Кандрусевіч
Газета ARCHE
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------