Названыя лаўрэаты Літаратурнага конкурса "Экслібрыс" імя Караткевіча
Дата публікацыі: 26.11.2020
538

Сёлета лаўрэатамі "Экслібрыса" сталі:
- Дар'я Грыненка;
- Яніна Грыцкевіч;
- Вячаслаў Лявіцкі.
Віншуем лаўрэатаў!
Каб атрымаць дыпломы і каштоўныя падарункі просьба звязацца з офісам СБП: + 375 17 354 80 91
Штогадовы конкурс для маладых літаратараў "Экслібрыс" заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў 8 год таму і штораз мае новую тэму. Першы ў 2012 годзе быў прысвечаны класікам-юбілярам беларускай літаратуры Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову, другі (2013) — Янку Маўру, трэці (2014) — Аляксандру Уласаву, чацвёрты (2015) — Рыгору Барадуліну, пяты (2016) — Антону Луцкевічу, шосты (2017) — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францішку Скарыну. У 2018 годзе «Экслібрыс» быў прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Летась — Анатолю Сысу.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"