Не стала паэткі Святланы Каробкінай

Ад пісьменніка Эдуарда Граковіча прыйшла сумная навіна: у пятніцу 4 кастрычніка адышла ў лепшы свет паэтка, сябра нашай арганізацыі Святлана Тарасаўна Каробкіна.

Святлана Каробкіна нарадзілася ў 1938 годзе. Аўтарка паэтычных зборнікаў "Колер дабра" (1978), "Арабескі восені зялёнай" (1990), "Вячорніца" (1995), "Амфары зялёнае віно" (2002).

 Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" выказвае шчырыя спачуванні сям'і, родным і блізкім, і ўсім чытачам Святланы Тарасаўны.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"