Неверагодным чынам знайшлася магіла Яна Баршчэўскага!

Праводзячы газаправод да ўласнай сядзібы чуднаўчанін выкапаў старую чыгунную пліту, а праз 17 гадоў выявілася, што яна нішто іншае як надмагілле Яна Баршчэўскага.

Уласнік сядзібы распавядае, што ў 2002 альбо ў 2003 годзе, капаючы траншэю для пракладання газавай трубы, знайшоў чыгунную пліту, якая знаходзілася ў зямлі на глыбіні 50 см. Знаходка была досыць цяжкай, вагой прыкладна 30-35 кг, яўна мела пэўны надпіс, які за тоўшчай іржы немажліва было дэталёва разгледзець. 10 гадоў цяжкая пліта проста стаяла каля хлева, пакуль гаспадар не вырашыў зацэментаваць падвор'е і для эканоміі цэменту проста закрыў частку дзялянкі знойдзенай плітой.

11.jpg

З часам пад уплывам пагодных умоваў іржа з пліты сышла і стаў добра прачытвацца надпіс. Гаспадары лічылі, што надпіс на нямецкай мове і не пераймаліся напісаным, пакуль 15 красавіка 2019 года іх дачу 4-класніцу Лену не зацікавіў пераклад.

Дзяўчынка старанна перапісала прозвішча і імя, якія былі пачаткам надпсіу, і вырашыла пашукаць у Інтэрнэце пераклад. Найпершы артыкул вывеў на пісьменніка Яна Баршчэўскага. 

Надпіс на пліце перакладаецца так: "Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года".



http://chudnivnews.in.ua/2019/04/16/13500/