Навіны
Дата публікацыі: 08.08.2021
7396
Цяжкая навіна. Сёння ўранку не стала найстарэйшай нашай пісьменніцы Алены Сымонаўны Васілевіч.
Алена Васілевіч нарадзілася ў вёсцы Ліпнікі Слуцкага раёна 22 снежня 1922 года. Бацькі памерлі рана. Гадавалася ў дзядзькі, а пасля ў стрыечнай сястры. Скончыла сямігодку ў мястэчку Урэчча. Вучылася ў Слуцкім педагагічным вучылішчы, а пасля двух курсаў паехала ў Рагачоў, скончыўшы там у 1941 годзе літаратурны факультэт настаўніцкага інстытута. У часы вайны працавала бібліятэкаркай і пісарам вайсковай часці. У 1944 годзе паступіла на філалагічны факультэт БДУ, які скончыла ў 1946 годзе, і пераехала ў Курск да мужа. Там працавала літкансультантам у мясцовым выдавецтве. У Мінску жыла з 1950 года. Дваццаць два гады загадвала аддзелам культуры папулярнага і шматтыражнага па тым часе часопіса “Работніца і сялянка”. Пасля працавала ў рэдакцыях дзіцячай літаратуры ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура” і “Юнацтва”. Напісала і выдала не так многа кніжак, але большасць з іх былі адметнымі і запатрабаванымі маладой чытацкай аўдыторыяй. Асабліва любімая школьнікамі хрэстаматыйная тэтралогія “Пачакай, затрымайся…” (1966–1972), у якую ўвайшлі аўтабіяграфічныя аповесці “Расці, Ганька”, “Доля знойдзе цябе”, “Новы свет” і “Пачакай, затрымайся…”. За гэты выбітны і ўжо даўно класічны твор Алена Васілевіч атрымала Дзяржаўную прэмію БССР (1976). У 1977 годзе ёй было нададзена званне Заслужанага работніка культуры. Апроч згаданай тут тэтралогіі можна вылучыць такія выданні пісьменніцы, як “Выбраныя творы” (у трох тамах, 1983), “Люблю, хвалююся – жыву...” (1986), “Элегія” (1988), “Першая жонка нябожчыка” (2002), “Выбраныя творы” (“Беларускі кнігазбор”, 2010).
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" глыбока смуткуюць з прычыны сыходу пісьменніцы і выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім, некалькім пакаленням чытачоў прозы Алены Васілевіч. Вечная памяць...
Развітанне з Аленай Сымонаўнай Васілевіч адбудзецца ў аўторак 10 жніўня, у 15.00, у рытуальнай залі Мінскага крэматорыя (Мінскі р-н, Папярнянскі с/с, в. Якубовічы, Паўночныя могілкі, 2-я брама).
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------