Новы выпуск "Кантэксту". Наша госця — Валянціна Аксак

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма будзе выходзіць раз на тыдзень па серадах.

У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч.

Госця другога выпуску праграмы — паэтка Валянціна Аксак.

Сустракайце і будзьце ў "Кантэксце"!




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"