Новыя кнігі пра Пэтсана і Фіндуса – ужо ў кнігарнях!

Героі Свэна Нурдквіста загаварылі па-беларуску дзякуючы феі-перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч – і цяпер практычна ўсе вядомыя казкі пра дзядка і коціка даступныя на нашай мове!

Шведскі пісьменнік і ілюстратар, творы якога сталі класікай сусветнай літаратуры, нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу і на працягу ўсяго жыцця займаўся маляваннем. Працаваў архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам.

У 1983 годзе Свэн Нурдквіст перамог у конкурсе выдавецтва «Opal» на лепшую праілюстраваную кнігу. У кнізе «Блінны торт» чытачы ўпершыню пазнаёміліся са старым, якога завуць Пэтсан, і яго коцікам Фіндусам, якія пазней сталі героямі цэлай серыі.

Tuppens minut_text-BY-18.jpg

“Пэтсан жыве на хутары з прыгожым садам, паветкай з дровамі, майстэрняй і куратнікам з дзясяткам курэй. Таксама ў Пэтсана ёсць коцік Фіндус. Калі яму больш няма чым заняцца, Фіндус дражніць ды ганяе курэй. Куры — найлепшыя сяброўкі Фіндуса. Ну, вядома, калі не лічыць Пэтсана”, — так пачынаецца казка “Час пеўня”. У гэтай кнізе маленькія чытачы даведаюцца гісторыю з’яўлення на падворку Пэтсана новага жыхара – пеўня Юсі, а таксама пра тое, чаму пеўні гучна кукарэкаюць і як наладзіць сяброўства паміж птушкамі і коцікам.

Казка “Мітусня ў агародзе” распавядае пра тое, як стары Пэтсан і коцік Фіндус увесну вырашылі пасадзіць гародніну – бульбу і моркву, гарох і фасолю, а таксама… катлеткі (гэта была цудоўная ідэя коціка) – і што з гэтага ў выніку атрымалася:

— Думаю, дастаткова будзе пасадзіць пару катлетак, — прамармытаў Фіндус. — Але лепш у вазон на падваконні. Увогуле, навошта нам столькі гародніны? Няма ў ёй нічога карыснага.

Ад сёння новыя кнігі Свэна Нурдквіста даступныя ў беларускіх кнігарнях: 

Дзе шукаць новага Фіндуса:

Мінск : "Цэнтральная кнігарня" (пр-т Незалежнасці, 19), "Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72), "Кнігі і кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14), "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2), "Кніжная Шафа, ""Светач" (пр-т Пераможцаў, 11), "Веды" (вул. К. Маркса, 36), "Галіяфы" (вул. Няміга 3, павільён 66), этнакрама "Рагна" (вул. Сухая, 4), крама дзіцячай кнігі "Рыжий кот" (ГЦ "Рыга", вул. Сурганава, 50), ІП А. Яўдаха (www.knihi.by), Валеры Есіпёнак (крама "Мой модны кут", ГЦ "Маскоўска-Венскі).

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"