Прынятыя ў ГА "СБП"

На снежаньскай Радзе ГА "СБП" былі прынятыя ў шэрагі сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў новыя творцы - Андрэй Вашкевіч і Алесь Смалянчук.

Вядомыя гарадзенскія гісторыкі стануць годным папаўненнем філіі нон-фікш літаратуры, якую курыруе ў нашай арганізацыі сп-ня Наталля Гардзіенка.

Рада і Сакратарыят віншуюць новых сяброў і зычаць плёну на літаратурнай ніве!


Андрэй Вашкевіч гісторык, даледчык нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і гісторыі Гародні.
Надрукаваў больш сотні навуковых і навукова-папулярных артыкулаў на гістарычную тэматыку.
Выдаў кнігі: “Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай”, “Скідзель. 500 год гісторыі”, “Адам Станкевіч”, "Вінцэнт Гадлеўскі. Насуперак часу” і інш.

vashkevich.jpg

Алесь Смалянчук гісторык, доктар гістарычных навук. Намеснік рэдактара навуковага часопіса «Гістарычны альманах». Рэдактар краязнаўчага альманаху «Горад сьвятога Губэрта». Арганізатар, кіраўнік і ўдзельнік шматлікіх навуковых экспэдыцыяў па вуснай гісторыі па розных рэгіёнах Беларусі. Сябар Выканкаму Беларускага гістарычнага таварыства.

Аўтар манаграфіяў, прысвечаных польскаму нацыянальнаму руху і дзейнасьці «краёўцаў» на пачатку ХХ ст., а таксама шматлікіх артыкулаў, рэцэнзіяў, публікацыяў дакумэнтаў у навуковых выданьнях Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, Летувы і Чэхіі. Укладальнік Хрэстаматыі «Гісторыя Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. у дакумэнтах і матэрыялах» (Вільня: ЭГУ, 2007), укладальнік, адзін з аўтараў і рэдактар навуковага зборніка, прысвечанага гісторыі вольных муляраў (масонаў) у Беларусі.

smalianchuk.jpg

Прэс-служба ГА "СБП"