Навіны

НЯСПЕШНАГА ЧАСУ!

Час такі няўмольны і хуткаплынны… Здаецца, яшчэ ўчора ты натхнёна і захоплена мроіў пра сваю будучыню, і вось сёння – яна ўжо перад табою, а там, за ёю – няўвідныя, затуманеныя небасхілам, перспектывы… У кожнага так. Абысці гэтага ніяк нельга, як і ўласны наканаваны табе лёс.
Вось і наша выбітная пісьменніца і паэтка Марыя Вайцяшонак няўглядзь апынулася на парозе свайго пашанотнага юбілею.
За ўсёй яе творчасцю стаіць біяграфічнае, звязанае з высылкай сям’і беларускай сялянкі і польскага афіцэра-асадніка на халодны Алтай, у сцюдзёна-люты Змяінагорск, дзе пад снежным смяротным саванам і па сёння ляжаць яе бацькі, а саму Марыю з сястрой Уладзяй на пачатку 50-х, у рэшце рэшт, выпатрабавала цётка Марыля да сябе ў вёску Грыдзькі, што на Пастаўшчыне. З нараджэння (1 снежня 1940 года) спадчыннае гняздо Марыі было парушана, таму ўся істота яе заўжды прагла нажаданага сонца і святла, радзімнасці і бацькаўшчыны. У пастаяннага чытача твораў М. Вайцяшонак можа скласціся ўражанне, што мінулае як бы трымае яе за руку, нераўнуючы, як малое дзіцё, і вядзе-вяртае да таго «раскіданага гнязда», адкуль вывелася яе родавая памяць, і ўжо апераная, – выпала і, не разбіўшыся, на кволым крыле ўзляцела… Пасля ўжо – у Беларусі – было ўсё, як ва ўсіх: школа, універсітэт, журналісцкая, а пасля і літаратурная праца. Такая вось біяграфічная канва наўсцяж творчага шляху. А сама творчасць Марыі Вайцяшонак, бы выключэнне з агульнапрынятых правілаў сучаснай жаночай прозы, з апошніх сілаў трымаецца за сваю, ужо амаль міфалагічную, нацыянальную самасць і за сваё месца ў кантэксце найноўшай беларускай... мовы і літаратуры. Так, так, я не абмовіўся: мовы і літаратуры. Нездарма ў сусветнай літаратурнай крытыцы наяўнасць уласнага стылю лічыцца пазнакай таленту. І такі талент у Марыі Вайцяшонак навідавоку. Ён напрацаваны вопытам душы і плоці, ужо даўно пазнавальны, але неаднастайны, бо неардынарныя праявы зямнога бытавання змушаюць яе ўтомнае сэрца час ад часу змяняць, здавалася б, урэшце і назаўсёды наладжаны рытм жыцця, а значыць, і свой асабісты пісьменніцкі почырк.
Турбуюць яе як захавальніцу свайго роду і літаратара-духоўніка і наспелыя грамадскія пытанні... Бо для каго тады выводзіць на звечарэлай шэрай паперы цёмным атрамантам кірылічную вязь з літар, слоў, сказаў, сноў, аповедаў і прадчуванняў? Як зберагчы духоўнае і нацыянальна-культурнае багацце народа, што яшчэ дарэшты не разбэрсалася, не разбілася на разрозненыя аскепкі, не раскралася і не сышло ў нябыт?
Напэўна, прачытаўшы толькі пачатак яе верша ці аповеда, прыхільнікі беларускага краснага пісьменства без асаблівай боязі памыліцца назавуць імя іх аўтара. А гэта ўжо пазнака Боскага дару. Тыя, хто прачыталі адмысловы том яе выбраных твораў “Альбом для цёткі Марылі” (2019), пацвердзяць мае высновы.  Пры гэтым нельга абысці арыгінальную асабовасць творцы, яе характар, лінію паводзін, чалавечую і грамадзянскую годнасць. Безумоўна, адчуванне часу, што пераследуе нас, не пакідае нам вялікіх ілюзій для аптымізму, але і не заганяе ў цёмны кут беспрасветнасці. Дзякуючы зробленаму і створанаму, Марыя Вайцяшонак мае своеасаблівую індульгенцыю – быць зразуметай і помнай сваімі наступнікамі. Не сумняваюся, што і надалей выбітны талент гэтай высакароднай жанчыны, адмысловага творцы і неардынарнай асобы будзе выяўляцца з такой жа сілай і з такім жа натхнёным пожадам. Няспешнага часу Вам, Марыя Антонаўна!

Леанід ГАЛУБОВІЧ 


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------