«ОК. Такім чынам, ваша наступная кніга...?»

Фота: dev.news.ge
Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Одры Азулай назвала Тбілісі (Грузія) Сусветнай кніжнай сталіцай на 2021 год, грунтуючыся на рэкамендацыі Кансультатыўнага камітэта Сусветнай кніжнай сталіцы, які сабраўся ў Швейцарыі ў чэрвені 2019 года.

Мерапрыемствы будуць аб'яднаныя лозунгам «ОК. Такім чынам, ваша наступная кніга...?».

Праграма арыентуецца на выкарыстанне сучасных тэхналогій у якасці магутнага інструмента прапаганды чытання сярод моладзі. Яна ўключае ў сябе некалькі важных, маштабных і ўстойлівых мерапрыемстваў, у тым ліку бібліятэкі і кніжны фестываль для дзяцей, сучасны лічбавы праект па пераўтварэнні кніг у гульні, а таксама аднаўленне першага грузінскага выдавецтва.

Праграма мерапрыемстваў, спецыяльна распрацаваная для дзяцей, моладзі і чытачоў, якія маюць абмежаваны доступ да кніг, будзе абапірацца на інавацыі. Галоўная мэта – папулярызацыя чытання і павышэнне даступнасці кніг для ўсяго грамадства.

Святкаванне пачнецца 23 красавіка 2021 у Сусветны дзень кнігі і аўтарскіх правоў.

У 2019 годзе сталіцай кнігі стаў горад Шарджа ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, у 2020 годзе гэта будзе сталіца Малайзіі Куала-Лумпур.

UNESCO