Онлайн-цырымонія Прэміі Арсенневай — 11 чэрвеня

11 чэрвеня (чацвер) а 19.00 у сацсетках Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 года.

Гледачоў цырымоніі чакаюць выступы шорт-лістараў прэміі: Дануты Бічэль-Загнетавай з кнігай “Гускі вяртаюцца”, Вольгі Гапеевай са зборнікам “Чорныя макі” і Андрэя Хадановіча з кнігай “Школа травы”. Таксама ў анлайн-цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі арганізацый-заснавальнікаў прэміі: Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза Беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Лаўрэата прэміі абвесціць адзін з сябраў журы.

Пераможца атрымае грашовы прыз у 4000 беларускіх рублёў.
 

Спасылкі на сацсеткі, дзе можна глядзець эфір:

Facebook

ВКонтакте

Youtube


Прэмія за найлепшую кнігу паэзіі была заснаваная ў 2017 годзе ў гонар Наталлі Арсенневай – выбітнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа”. У  2019 прэмію атрымала Марыя Мартысевіч за кнігу “Сарматыя”, у 2018 годзе Алесь Разанаў – за кнігу “Перавыбранае”, а ў 2017 – Уладзімір Някляеў за кнігу “Толькі вершы”.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне “Бацькаўшчына”.  Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Сачыць за навінамі прэміі Наталлі Арсенневай можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас paezija@gmail.com ці па тэлефоне +37544 7994047.




Паводле прэс-рэлізу