Навіны

У адсутнасць Паўла мы павіншавалі з перамогай Вольгу Севярынец; фота Анатоля Івашчанкі
Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія "Воін святла" імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел Севярынец. Памятную статуэтку і дыплом атрымае ў Кіеве сяброўка Паўла, грамадская дзяячка Алена Талстая. Сёння ж прадстаўнікі Саюза наведалі сям'ю Севярынцаў і павіншавалі яго жонку Вольгу. Ад украінскага боку лаўрэатам прэміі стаў палтаўскі празаік, фатограф, ветэран АТА Віталі Запека.

Воін Святла (па-ўкраінску: Воїн світла) — міжнародная ўкраінска-беларуская прэмія памяці беларускага актывістa і журналіста, сябра Самаабароны Майдану, кавалера ордэна герояў Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага. Узнагарода ўручаецца ў дзень нараджэння Жызнеўскага каля яго надмагілля ў Кіеве. Заснаваная летам 2015 году Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Нацыянальным саюзам пісьменнікаў Украіны. Прэмія прысуджаецца штогадова «за кнігу ўкраінскага і беларускага аўтара, у якой дзейнічае высакародны, смелы герой, які змагаецца за справядлівасць, правяшчае агульначалавечыя каштоўнасці і з’яўляецца прыкладам для пераймання». Папярэднімі лаўрэатамі прэміі ад Беларусі былі Анатоль Бароўскі, Міхась Скобла, Валянцін Дубатоўка, Радзім Гарэцкі.

Павел Севярынец - палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Яму было прад'яўлена абавінавачванне.

24 снежня 2020 года стала вядома, што Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы - да 20 лютага 2021 года.


760C4CD6-1F8E-4B10-8D4B-13CDADA4449A.jpeg


Сёння ж старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч і першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч ўручылі памятны дыплом мінулагодняму лаўрэату прэміі Жызнеўскага, акадэміку Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму, які не змог наведаць Кіеў у сувязі з эпідэміяй каронавірусу. 

Віншуем лаўрэатаў, чакаем Паўла Севярынца на волі!




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------