Пабачыла свет новае выбранае Янкі Купалы


Выйшла з друку кніга выбраных твораў Янкі Купалы, укладзеная літаратуразнаўцай і пісьменніцай Ганнай Севярынец.

Кніга выбраных твораў Янкі Купалы мае мэтай прадставіць чытачу нечаканага класіка ў сучасным прачытанні. Выданне дапоўнена літаратуразнаўчымі каментарамі да кожнага твора, кароткім летапісам жыцця і творчасці, мемуарнымі сведчаннямі, невядомымі крытычнымі артыкуламі. У кнізе прадстаўленыя і пракаментаваныя 37 вершаў, 3 паэмы («Бандароўна», «Курган», «Безназоўнае») і 2 драмы («Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя»).

Ганна Севярынец

«Няма нічога больш канструктыўнага ў спасціжэнні роднай літаратуры, чым узяць і адмовіцца ад папярэдняга канона, паставіць традыцыю і хрэстаматыю дагары нагамі, рашуча адмовіцца ад састарэлых догмаў — і паглядзець на класічныя тэксты вачыма сучаснікаў. Як яны тады ажываюць, якім новым сэнсам адкрываюцца, як шчыра радуюцца свежаму ветру і маладому прачытанню — любата!..» — піша Ганна Севярынец.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Лімарыус» у серыі «Наш сучаснік». Замовіць яе можна тут.



Будзьма беларусамі!