Пабачыла свет шыкоўная анталогія старагрэцкай драматургіі


Пры спрыянні Саюза беларускіх пісьменнікаў у серыі "Драматургі свету" выдавецтва Змітра Коласа выйшла анталогія "Страгрэцкая драматургія", з перакладамі антычнай класікі, зробленымі Лявонам Баршчэўскім і Юльянам Дрэйзіным. Пераклады Юльяна Дрэйзіна 1920-х гадоў выйшлі ў абноўленай рэадкцыі Лявона Баршчэўскага.

Зборнік старагрэцкай драматургіі ўключае шэраг найбольш вядомых твораў такіх выдатных майстроў трагедыі, як Эсхіл ("Персы" і "Прыкуты Праметэй"), Сафокл ("Эдып-цар", "Антыгона") і Эўрыпід ("Бакханкі"), а таксама камедыі - Арыстафан ("Люсістрата" і "Жабы") і Менандр ("Адлюднік"). Кніга змяшчае грунтоўную прадмову Алеся Жлуткі і такія ж грунтоўныя каментары да кожнага твору, падрыхтаваныя Лявонам Баршчэўскім.

У такім прадстаўнічым аб'ёме, на 460 старонках, драматургія Старажытнай Грэцыі па-беларуску выходзіць у свет упершыню за ўсю гісторыю айчыннай перакладной літаратуры.

Наклад выдання склаў 99 асобнікаў.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў