Пачаўся «Месяц польскай літаратуры»

Польскі Інстытут у Мінску запрашае на традыцыйны літаратурны фестываль «Месяц польскай літаратуры». Цягам лістапада адбудзецца шэраг літаратурных імпрэзаў: прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі і перакладчыкамі, перфарматыўныя чытанні. 

Польскі інстытут у Мінску разам з польскімі і беларускімі партнёрамі прапануе аматарам літаратуры прыняць удзел у шэрагу літаратурных сустрэч, якія адбудуцца на розных пляцоўках горада, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі, — кажа дырэктар Польскага інстытута ў Менску Цэзарый Карпіньскі

Пачаўся фестываль з прэзентацыі кнігі Людмілы Хмяльніцкай пра аднаго з выбітных дзеячоў польска-беларускага культурнага памежжа Аляксандра Рыпінскага.  «Лёс інсургента: Дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе» — біяграфія аднаго з выбітных дзеячоў польска-беларускага культурнага памежжа, удзельніка паўстання 1830-1831 гг., паэта, фалькларыста.

Расклад далейшых мерапрыемстваў: 

14.11 (чацвер), 18: 00

Сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам, перакладчыкам і тэатральным рэжысёрам Антоні Ліберам і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго рамана «Мадам». З удзелам перакладчыцы Марыны Шоды. Мадэратарка — Валярына Кустава.

Новая зала Дома кнігі «Светач» (Мінск, пр. Пераможцаў, 11, 2-гі паверх).
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ

19-26 лістапада пройдзе pop-up фестываль «На розныя галасы. POLISH PLAYS» — серыя перфарматыўных прэзентацый і чытанняў п’ес сучасных польскіх драматургаў. У перакладзе на беларускую мову п’есы выходзяць асобнай анталогіяй у выдавецтве «Логвінаў». Чытанні пройдуць у розных лакацыях Мінска ў інтэрпрэтацыі рэжысёраў — Валянціны Мароз, Аляксандра Марчанкі, Юры Дзівакова, Кацярыны Аверкавай, Дзмітрыя Багаслаўскага, Яўгеніі Давідзенка.

Polish Plays — гэта праект, які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве. Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, воркшопаў і чытанняў.

19 лістапада, 18: 00 

Прэзентацыя анталогіі польскай сучаснай драматургіі «На розныя галасы» з удзелам аўтараў і аўтарак. 

19: 30 Чытка «Малая нарацыя» Войтэха Зямільскага.

ОК16, вул. Кастрычніцкая, 19

20 лістапада, 19: 00 

Чытка «Вяртайся» Пшэмыслава Пілярскага,
ЦБД, вул. Крапоткіна, 44


22 лістапада, 16: 00 

Чытка «#Ясь#І#Малгося» Міхала Шыманяка,
Lo-Fi Social Club, вул. Кастрычніцкая, 16/3


23 лістапада, 19: 00 

Чытка «Дзюба ў дзюбу» Маліны Пшэслюгі.
Другі паверх, пр. Машэрава, 9/8


25 лістапада, 19: 00 

Чытка «У воўчым чэраве» Роберта Яраша.
ЦБД, вул. Крапоткіна, 44


26 лістапада, 19: 00 

Чытка «Рэйк’явік 74» Марты Сакалоўскай.
Беларускі свабодны тэатр

Удзел у чытаннях бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі

2-30 лістапада

Акцыя CZYTAJ PL. Унікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове.


Польскі інстытут у Мінску