Падарожжа ў Гарошкаў

Сёння, у дзень памяці Анатоля Сыса, наведалі Гарошкаў, месца нараджэння паэта і месца яго апошняга спачыну. Да ўшанавання памяці далучыліся дэлегацыя з Мінска (Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака, Ціхан Чарнякевіч) і абласная філія СБП у складзе Анатоля Бароўскага, Насты Кудасавай, Генадзя Лапаціна, Віктара Яраца, Юльяны Пятрэнкі.

Пасля таго, як наведалі магілу паэта, зазірнулі і ў бацькоўскую хату, да гасціннай Тамары Ціханаўны, якая захоўвае памяць пра сям'ю і пра свайго вядомага брата.

Сёння ж, пасля шматгадовага старшыньства Анатоля Бароўскага на чале Гомельскай абласной філіі нашай арганізацыі стала Наста Кудасава. Спадар Анатоль, якому мы шчыра ўдзячныя за плённую працу, застаецца намеснікам старшыні і адказным за горад Гомель.





Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"